Олдржых Гуер

(Пасля перасылкі з О. Гуер)

О́лдржых Гу́ер (чэшск.: Oldřich Hujer; 25 лістапада 1880, Пацэржыцэ-у-Турнава — 4 чэрвеня 1942, Прага) — чэшскі мовазнавец.

Олдржых Гуер
чэшск.: Oldřich Hujer
Дата нараджэння 25 лістапада 1880(1880-11-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1942(1942-06-04)[1][3][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, мовазнавец, дэкан, філолаг, настаўнік
Навуковая сфера лінгвістыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ёзеф Зубаты
Ян Гебаўэр
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пасля сканчэння пржыбрамскай гімназіі вучыўся на філасофскім факультэце Пражскага ўніверсітэта, па профілі індаеўрапейскага мовазнаўства. У 1905 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па профілі санскрыту, Авесты і літаратуры на санскрыце пад кіраўніцтвам праф. Ё. Зубатага. Пасля кароткай працы ў гімназіях Часлава і Прага-Вінаградскай перайшоў у Карлаў універсітэт на пасаду дацэнта (1911), экстраардынарнага (1919), ардынарнага (1924) прафесара, стаў пераемнікам праф. Ё. Зубатага. Член Чэшскага каралеўскага навуковага таварыства, Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1924), ганаровы член Лонданскага філалагічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаваў славянскае мовазнаўства і гісторыю чэшскай мовы дапісьмовага перыяду: «Славянскае іменнае скланенне» (1910), «Развіццё чэхаславацкай мовы» (1934). У працы «Уводзіны ў гісторыю чэшскай мовы» (3-е выд., 1946) разглядаў праблемы адносін славянскіх моў да балцкіх, працэс вылучэння праславянскай мовы з індаеўрапейскай, асноўныя рысы фанетыкі, граматыкі і слоўнікавага складу агульнаіндаеўрапейскай мовы. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэдактараў часопіса «Slavia» («Славія»).

На высновы праф. Гуера пра асобнае паходжанне беларускай мовы непасрэдна ад протаславянскай мовы спасылаўся Ян Станкевіч.

Творы правіць

  • «D.-č./sb.»: Des recherches tchèques sur la linguistique comparée ainsi que sur la philologie hindoue et orientale, in: Revue des travaux scientifiques tchécoslovaques, Section Ière, Praha 1919: 115—122.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б в г Studenti pražských univerzit 1882–1945
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u Nejsvětějšího srdce Páně na Vinohradech, sign. SPVIN Z4, s. 289 — Т. SPVIN Z4. — С. 289.
  5. BillionGraves — 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць