П’ера Манцоні

італьянскі мастак, канцэптуаліст (1933—1963)
(Пасля перасылкі з П'ера Манцоні)

П’ера Манцоні (італ.: Piero Manzoni; 13 ліпеня 1933, Санчына, Італія — 6 лютага 1963, Мілан, Італія) — італьянскі мастак, вядомы сваім канцэптуальнымі працамі, якія ствараліся як прамы адказ на творчасць яго сучасніка Іва Кляйна. Стаяў ля вытокаў стварэння такой формы мастацтва, як Shock art.

П’ера Манцоні
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 ліпеня 1933(1933-07-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лютага 1963(1963-02-06)[3][4][…] (29 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў, мастак, рысавальнік, фатограф, скульптар, мастак-канцэптуаліст
Жанр канцэптуальнае мастацтва[d][1], фігурка[d][1] і абстракцыянізм[1]
Вучоба
Мастацкі кірунак Артэ повера[5]
Член у
Сайт pieromanzoni.org/… (італ.)(англ.)(ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 ліпеня 1933 года ў маленькім мястэчку Санчына, у правінцыі Крэмона.

Для творчасці Манцоні ўласцівы эксперыменты з рознымі фарбавальнымі рэчывамі і матэрыяламі. Ён выкарыстоўваў фасфарэсцэнтную фарбу і хларыд кобальту для стварэння эфекту зменлівага з часам колеру. Хаця ў яго былі і значна больш незвычайныя ідэі. Напрыклад, ён ствараў скульптуры з белай ваты, шкловалакна, трусінай скуры і фальшывых булачак.

У 1958 годзе ён стварыў «пнеўматычную скульптуру», якая складаецца з 45 надзіманых мембран. Пакупнік скульптуры таксама атрымліваў дыханне аўтара, заключанае ў мембранах. Ён таксама спрабаваў стварыць механічную скульптуру жывёлы, якая выкарыстоўвае сонечную энергію для руху. У 1960 годзе ён стварыў шар, які левіруе ў бруі паветра.

У 1960 годзе Манцоні прадставіў у якасці твора мастацтва некалькі звараных укрутую яйкаў, на якіх ён пакінуў свае адбіткі пальцаў. Гледачам было дазволена з’есці ўсю экспазіцыю на працягу 70 хвілін. Пазней ён пачаў прадаваць свае адбіткі пальцаў. Таксама Манцоні абвясціў некаторых людзей, у ліку якіх быў Умберта Эка, хадзячымі творамі мастацтва.

У маі 1961 года Манцоні размясціў уласныя фекаліі ў 90 пранумараваных кансервавых бляшанак (па 30 грамаў у кожнай) і напісаў на іх «Гаўно мастака» на чатырох мовах. Сам Манцоні растлумачыў свае дзеянні так: «Я прыцягваю ўвагу да даверлівасці пакупнікоў мастацкіх твораў».

Зноскі