П’ера дэла Франчэска

(Пасля перасылкі з П'ера дэла Франчэска)

П'ера дэла Франчэска (італ.: Piero della Francesca; каля 1420, Борга-Сан-Сеполькра, Сіньёрыя Рыміні — 12 кастрычніка 1492, Борга-Сан-Сеполькра, Фларэнційская рэспубліка) — італьянскі мастак і тэарэтык, прадстаўнік Ранняга Адраджэння.

П'ера дэла Франчэска
італ.: Piero della Francesca
Фатаграфія
Аўтапартрэт. Дэталь з «Васкрасення(англ.) бел.»
Дата нараджэння 1415[1] ці 1416
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1492[2][3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, матэматык
Мастацкі кірунак Ранняе Адраджэнне[d]
Уплыў Antonio di Anghiari[d] і Domenico Veneziano[d]
Уплыў на Лука Сіньярэлі(руск.) бел., Мелоца да Форлі, Джавані Санці, раннія працы Рафаэля
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Трыумф. Герцаг і герцагіня на трыумфальных калясніцах, адваротны бок, галерэя Уфіцы, Фларэнцыя.

БіяграфіяПравіць

П'ера (П'етра) ды Бэнедэта дэі Франчэскі больш вядомы як П'ера дэла Франчэска (па імені маці, «…бо яна засталася цяжарнай ім, калі яго бацька і яе муж памёр…»)[5].

Працаваў у Перуджы, Ларэта(руск.) бел., Фларэнцыі, Арэца, Мантэркі, Ферары, Урбіна, Рыміні, Рыме, але заўсёды вяртаўся ў родны гарадок, дзе з 1442 года ён з'яўляўся гарадскім дарадцам і апошнія два дзесяцігоддзі жыцця правёў менавіта там.

Лічыцца, што аўтарскі стыль П'ера фармаваўся пад уплывам фларэнційскай школы жывапісу(укр.) бел.. Магчыма, ён быў вучнем невядомага жывапісца з Сіены. У 1439 годзе пад кіраўніцтвам Даменіка Венецыяна(руск.) бел. мастак працаваў над упрыгожваннем фрэскамі царквы Санта-Марыя-Нуова ў Фларэнцыі. Дзякуючы гэтай працы ён ўдасканаліў сваё майстэрства, пазнаёміўся з перспектывай і стварэннем асвятлення.

ТворчасцьПравіць

Творы майстра адрозніваюць велічная ўрачыстасць, высакароднасць і гармонія вобразаў, абагульненасць формаў, кампазіцыйная ўраўнаважанасць, прапарцыянальнасць, дакладнасць перспектыўных пабудоў, напоўненая святлом мяккая гама.

Творчасць мастака фактычна паклала пачатак умбрыйскай школы жывапісу(руск.) бел.. Ён працаваў спачатку ў Фларэнцыі, затым у Арэца і Урбіна, ведаў Брунелескі і Гіберці(руск.) бел., і да самога Тыцыяна заставаўся адным з лепшых каларыстаў. Мастак умеў перадаваць розную насычанасць колераў і аб'ядноўваць іх святлопаветраным асяроддзем, таму гісторыкі мастацтва называлі яго адным з першых пленэрыстаў заходнееўрапейскага мастацтва. Ён запаўняў геаметрычна пабудаваную прастору жывым святлом. Сярэдневяковыя мастакі як быццам не заўважалі святла, плоскія фігуры ў іх жывапісе не адкідваюць ценяў. Ужо Мазачыа быў піянерам у гэтай галіне, але ніхто не раскрыў самых багатых магчымасцей святла з такой паўнатой, як П'ера дэла Франчэска.

Акрамя таго, Франчэска быў найвялікшым манументалістам, майстрам пераважна манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Гэта яго рука добра адчуваецца ў фрэсках(англ.) бел. царквы Сан Франчэска(руск.) бел. ў Арэца «Прыезд царыцы Саўскай да цара Саламона(італ.) бел.» і «Сон Канстанціна(руск.) бел.» (адлюстравана славутая легенда пра сон імператара Канстанціна, пасля якога ён прыняў хрысціянства. Перад рашаючай бітвай Канстанціну з'явіўся ў сне ангел з крыжам, абвясціўшы: «Так пераможаш»; мы бачым імператара, спячага ў расхінутай паходнай палатцы).

П'ера дэла Франчэска валодаў вялікім пачуццём прыгажосці, выдатным малюнкам, пяшчотным каларытам і незвычайным для яго часу веданнем тэхнічных бакоў жывапісу, асабліва перспектывы.

Навуковая дзейнасцьПравіць

П'еро з'яўляецца аўтарам двух матэматычных трактатаў: «Аб перспектыве ў жывапісе» (захоўваецца ў Амбразіянскай бібліятэцы Мілана) і «Кніжыца пра пяць правільных цел». Верагодна, сваімі навуковымі працамі ён здабыў большы аўтарытэт у XVI—XVII стст, чым жывапісам. «Калі фларэнційцы лічылі, што малююць свет такім, які ён ёсць, то П'ера першым з жывапісцаў зрабіў паслядоўныя высновы з пераканання, што свет можна адлюстраваць толькі такім, якім ён уяўляецца, бо ўсё бачна не само па сабе, а толькі дзякуючы свету, які па-рознаму адлюстроўваецца ад розных паверхняў»[6].

ВучніПравіць

Ён быў настаўнікам знакамітага Лукі Сіньярэлі(руск.) бел.. Стыль мастака адбіўся ў творах Мелоца да Форлі, бацькі Рафаэля Джавані Санці і іншых умбрыйскіх майстроў, нават у ранніх працах самога Рафаэля.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 http://www.pierodellafrancesca.it/94/ITA/Biografia
  3. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  4. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 20 сакавіка 2020.
  5. Вазари Дж. Жизнеописания наиболее знаменитых живописцев. / Пер. с ит. А. Венедиктова, А. Габричевского. — СПб:. Азбука-классика, 2004. — 672 с. ISBN 5-352-01012-0
  6. Степанов А. В. Искусство эпохи Возрождения. Италия. XIV—XV века. — СПб: Азбука-классика, 2003. — С. 504. — ISBN 5-352-00597-6

ЛітаратураПравіць

  • Лазарев В. Н. Пьеро делла Франческа. М., 1966.
  • Анджелини А. Пьеро делла Франческа: [Альбом]. М., 1997.
  • Степанов А. В. Искусство эпохи Возрождения. Италия. XIV—XV века. — СПб: Азбука-классика, 2003. — С. 504. — ISBN 5-352-00597-6
  • Вазари Дж. Жизнеописания наиболее знаменитых живописцев(руск.) бел.. / Пер. с ит. А. Венедиктова, А. Габричевского. — СПб:. Азбука-классика, 2004. — 672 с. ISBN 5-352-01012-0
  • Дворжак М. История итальянского искусства в эпоху Возрождения. Курс лекций. — М: Искусство, 1978.
  • Edited by Laura Baini. Brera. Guide to the Pinacoteca, Mondadori Electa S.p.A., Milano, 2005

СпасылкіПравіць