П’ер Жыль дэ Жэн
П’ер Жыль дэ Жэн (фр.: Pierre-Gilles de Gennes; 24 кастрычніка 1932, Парыж, Францыя — 18 мая 2007, Арсэ, Іль-дэ-Франс, Францыя) — выдатны французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1991) «за выяўленне таго, што метады, развітыя для вывучэння з'яў спарадкаванасці ў простых сістэмах, могуць быць абагульнены на вадкія крышталі і палімеры». Дэ Жэн вядомы перш за ўсё тым, што адкрыў структуру, якая легла ў аснову вытворчасці ВК-дысплеяў. За мноства фундаментальных адкрыццяў многія ў навуковай супольнасці называюць дэ Жэна «Ньютанам нашага часу».
П’ер Жыль дэ Жонак | |
---|---|
Pierre-Gilles de Gennes | |
![]() Выбітны французскі вучоны-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 2007[5][1][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Claire Wyart[d], Matthieu Wyart[d], Marc de Gennes[d], Christian de Gennes[d] і Marie-Christine Picard de Gennes[d] |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | Фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | Вышэйшая звычайная школа |
Навуковы кіраўнік | Charles Kittel[d][9], Francis Perrin[d][9] і André Herpin[d] |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў фізікі вадкіх крышталёў |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 24 кастрычніка 1932 ў сям'і ўрача, які мае дваранскія карані, маці паходзіла з уплывовай сям'і фінансістаў. Да 12 гадоў атрымліваў хатнюю адукацыю. Пасля навучаўся ў École Normale Supérieure, дзе пазнаёміўся з Альфрэдам Кастлерам. Пасля заканчэння школы ў 1955 г. паступае на працу ў даследчы цэнтр камісіі па атамнай энергіі Saclay. Працуе ў асноўным над рассейваннем нейтронаў і магнетызмам, пад кіраўніцтвам А. Абрагама і Дж. Фрыдэля. Атрымлівае ступень доктара ў 1957 г.
У 1959 г. працуе постдокам ва Універсітэце Берклі, сумесна з Чарльзам Кітэлем. Пасля гэтага служыць па прызыву 27 месяцаў на французскім флоце. У 1961 г. становіцца памочнікам прафесара ва ўніверсітэце Орсэ, дзе займаецца распрацоўкамі ваеннай тэматыкі і неўзабаве засноўвае ў Орсэ групу вывучэння звышправоднасці. У 1968 г. пераходзіць на даследаванні вадкіх крышталёў.
У 1971 г. становіцца прафесарам у Калеж дэ Франс, дзе ўзначальвае кафедру фізікі кандэнсаваных рэчываў і ўдзельнічае ў STRASCOL - сумесным праекце Страсбурга, Saclay і Collège de France па фізіцы палімераў, З 1980 г. пачынае цікавіцца праблемамі памежных эфектаў: дынамікай змочвання і адгезіі, таксама працягвае працаваць над палімерамі і калоіднымі сістэмамі.
У 1977 г. дэ Жэн заканчвае напісанне кнігі «Фізіка вадкіх крышталёў», дзе ён зарэкамендаваў сябе як бліскучы тэарэтык. Кніга і па сённяшні дзень з'яўляецца базавым дапаможнікам для спецыялістаў у гэтай галіне.
У 1979 г. становіцца членам Французскай Акадэміі Навук. Вучоны да таго часу ўжо з'яўляецца піянерам у галіне даследаванняў фізікі мяккіх рэчываў і палімераў. У 1980 г. дэ Жэн удастоены залатога медаля CNRS.
У 1988 годзе Жэн узнагароджаны прэміяй Харві (Ізраіль). У 1990 г. узнагароджаны медалем Лорэнца і прэміяй Вольфа. У 1991 г. атрымлівае Нобелеўскую прэмію па фізіцы за адкрыццё мноства падобных з'яў фізікі цвёрдай матэрыі і фізікі кандэнсаванага стану. Пасля гэтага становіцца дырэктарам вышэйшай школы прамысловай фізікі і хіміі горада Парыжа - ESPCI і застаецца на гэтай пасадзе да 2002 года.
У апошнія гады жыцця цалкам пераключыўся на даследаванне біялагічных сістэм і працаваў над гранулярнымі рэчывамі і прыродай памяццю ў мозгу. Памёр пасля працяглай хваробы 18 мая 2007 года. Пахаваны ў Парыжы на могілках Монруж.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128413344 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Pierre-Gilles, de, Pierre-Gilles Robert Yves Gennes // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://deces.matchid.io/id/PJBMmYNwJ90C
- ↑ French Nobel Prize-winner Pierre-Gilles de Gennes dies at 74 // The Earth Times — 2007.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128413344 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ list of professors at Collège de France
- ↑ Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ 9,0 9,1 https://academictree.org/physics/tree.php?pid=71717
ЛітаратураПравіць
- Pierre-Gilles de Gennes. Simple Views on Condensed Matter. — World Scientific Publishing Co., 1992.
- Pierre-Gilles de Gennes. Petit Point: A Candid Portrait on the Aberrations of Science. — Le Pommier, 2002.