Паўднёва-Афрыканскі Саюз

(Пасля перасылкі з ПАС)

Паўднё́ва-Афрыка́нскі Саю́з (афр.: Unie van Suid-Afrika; англ.: Union of South Africa; нідэрл.: Unie van Zuid-Afrika), ПАСкаралеўства-дамініён, якое існавала ў 19101961 гадах.

Дамініён
Паўднёва-Афрыканскі Саюз
афр.: Unie van Suid-Afrika
англ.: Union of South Africa
нідэрл.: Unie van Zuid-Afrika
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Дэвіз: ««Ex Unitate Vires»
(«У адзінстве сіла»)»
Гімн: «Die Stem van Suid-Afrika»
(«Голас Паўднёвай Афрыкі»)
South Africa in its region (1990).svg
< Flag of the Cape Colony (1876–1910).svg
< Government Ensign of the United Kingdom.svg
< Flag of Orange River Colony.svg
< Flag of Transvaal.svg
Flag of South Africa (1928–1994).svg >
1910 — 1961

Сталіца Кейптаўн (заканадаўчая)
Прэторыя (адміністрацыйная)
Блумфантэйн (судовая)
Найбуйнейшыя гарады Кейптаўн, Прэторыя, Блумфантэйн
Мова(ы) Афрыкаанс1925), англійская, нідэрландская
Афіцыйная мова нідэрландская, Афрыкаанс і англійская
Грашовая адзінка Паўднёваафрыканскі фунт
Плошча 2.045.320 км² (1961)
Насельніцтва 18.216.000 чал. (1961)
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Дынастыя Віндзорская
Главы дзяржавы
Манарх
 • 19101936 Георг V
 • 1936 Эдуард VIII
 • 19361952 Георг VI
 • 19521961 Елізавета II
Генерал-губернатар
 • 19101914 Герберт Гладстан (першы)
 • 19601961 Чарльз Робертс Сварт (апошні)
Прэм'ер-міністр
 • 19101919 Луіс Бота (першы)
 • 19581961 Хендрык Фервурд (апошні)
Гісторыя
 • 31 мая1910 Утварэнне
 • 11 снежня1931 Вестмінстэрскі статут
 • 31 мая1961 Незалежнасць
Commons-logo.svg Паўднёва-Афрыканскі Саюз на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

На падставе Акту пра Паўднёвую Афрыку прынятага Брытанскім парламентам 31 мая 1910 года быў утвораны Паўднёва-Афрыканскі Саюз, які ўключаў у сябе чатыры брытанскіх калоніі: Капскую калонію, Натал, Калонію Аранжавай ракі і Трансвааль. ПАС стаў дамініёнам Брытанскай імперыі.

У 1914 годзе Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка была акупавана Вялікабрытаніяй і перайшла пад кіраванне ПАС пасля Першай сусветнай вайны ў якасці мандатнай тэрыторыі Лігі Нацый.

У 1922 ў Паўднёвай Радэзіі, якая выйшла з пад кіравання Брытанскай Паўднёва-Афрыканскай кампаніі, прайшоў рэферэндум пра ўваходжанне ў ПАС. За далучэнне прагаласавала 40,6%, супраць — 59,4%. У выніку Паўднёвая Радэзія не ўвайшла ў ПАС, а стала самакіравальнай калоніяй у рамках Брытанскай імперыі.

У 1931 годзе быў прыняты Вестмінстэрскі статут, які замацаваў за ПАС статус Каралеўства Садружнасці нацый.

У 1934 годзе была створана Аб'яднаная партыя, якая ўяўляла сабой аб'яднанне прабрытанскай Паўднёваафрыканскай партыі і бурскай Нацыянальнай партыі. У 1939, з пачаткам Другой сусветнай вайны, яна распалася з-за рознагалоссяў пра пазіцыю Паўднёва-Афрыканскага Саюза ў вайне. Паўднёваафрыканская партыя лічыла патрэбным уступіць у вайну на баку Вялікабрытаніі, тады як Нацыянальная партыя сімпатызавала Нацысцкай Германіі.

У 1948 Нацыянальная партыя перамагла на выбарах і пачала праводзіць палітыку апартэіда, якая рэзка абмяжоўвала правы чорнага насельніцтва. Канчатковай мэтай ставілася стварэнне «Паўднёвай Афрыкі для белых», а чарнаскурых меркавалася зусім пазбавіць паўднёваафрыканскага грамадзянства. Падчас апартэіда чорныя пазбавіліся выбарчага права, права на свабоду перамяшчэння, на адукацыю, змяшаныя шлюбы і г. д. Таксама былі цалкам забаронены камуністычныя партыі. Нягледзячы на шматлікія санкцыі, якія накладваліся ААН на ПАС, палітыка расавай дыскрымінацыі працягвала дзейнічаць.

У 1961 Паўднёва-Афрыканскі Саюз выйшаў з Садружнасці нацый і стаў цалкам незалежнай дзяржавай (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка). Прычынай выхаду паслужыла непрыняцце палітыкі апартэіда ў іншых краінах Садружнасці. ПАР аднавіла сваё членства ў Садружнасці толькі ў 1994 пасля ліквідацыі сістэмы апартэіда.

СпасылкіПравіць