Паала Джэнцілоні

італьянскі палітык

Па́ала Джэнціло́ні Сільве́ры (італ.: Paolo Gentiloni Silveri, МФА: [ˈpaːolo dʒentiˈloːni]; нар. 22 лістапада 1954, Рым) — італьянскі палітык, старшыня Савета міністраў Італіі (2016—2018).

Паала Джэнцілоні
італ.: Paolo Gentiloni Silveri
Сцяг85-ы Старшыня Савета міністраў Італіі
12.12.2016 — 01.06.2018
Прэзідэнт Серджа Матарэла (з 3 лютага 2015)
Папярэднік Матэа Рэнцы
Пераемнік Джузэпэ Контэ
Сцяг Міністр замежных спраў Італіі
31 кастрычніка 2014 — 12 снежня 2016
Сцяг Міністр сувязі Італіі
17 мая 2006 — 6 мая 2008
Нараджэнне 22 лістапада 1954
Рым
Імя пры нараджэнні італ.: Paolo Gentiloni Silveri
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень laurea magistrale[d]
Дзейнасць палітык, журналіст, удзельнік міжнароднага форуму
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт paologentiloni.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міністр сувязі ў другім урадзе Продзі (2006—2008), міністр замежных спраў ва ўрадзе Рэнца (2014—2016).

Біяграфія правіць

Паала Джэнцілоні нарадзіўся ў старадаўняй шляхетнай сям’і (яго продак, лідар Каталіцкага саюза выбаршчыкаў граф Вінчэнца Атарына Джэнцілоні, у 1913 годзе заключыў з прэм’ер-міністрам Джавані Джоліці так званы «пакт Джэнцілоні-Джоліці», які дазволіў практыкуючым католікам уключыцца ў палітычнае жыццё Італіі насуперак забароне Папы Рымскага Пія IX)[1]. Скончыў Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца, дзе вывучаў паліталогію[2], прафесійны журналіст. Пачаў праяўляць палітычную актыўнасць яшчэ ў перыяд навучання ў рымскім ліцэі імя Торквато Тасс (Liceo ginnasio Torquato Tasso) і ва ўніверсітэце. 

У разгар «свінцовых сямідзесятых» Джэнцілоні адышоў ад ультралевыя рухаў. Адзінаццаць гадоў займаўся журналістыкай, у тым ліку супрацоўнічаў у тыднёвіку Fronte popolare («Народны фронт»), затым у Pace e guerra («Мір і вайна») — часопісе заснавальнікаў Il Manifesto Лучаны Кастэліна і Мікеланджэла Натарыяні (Michelangelo Notarianni). У 1984 годзе далучыўся да экалагічнага руху, кіраваў «La nuova ecologia» — перыядычным выданнем арганізацыі Legambiente, у той жа перыяд пазнаёміўся з Франчэска Рутэлі[3]. У 1993 годзе прыняў удзел у выбарчай кампаніі Рутэлі, які змагаўся за пасаду мэра Рыма. Пасля яго перамогі Паала Джэнцілоні сем гадоў працаваў прэс-сакратаром мэра, а таксама асэсаром рымскай мэрыі па турызме і падрыхтоўцы да святкавання Тысячагоддзя ў 2000 годзе[4].

Міністр замежных спраў ва ўрадзе Рэнца правіць

 
Джэнцілоні з дзяржсакратаром ЗША Кэры і кіраўніком Місіі ААН для дапамогі Лівіі Марцін Коблерам на нарадзе ў Міністэрстве замежных спраў Італіі 13 снежня 2015 года

31 кастрычніка 2014 года Паала Джэнцілоні прызначаны міністрам замежных спраў Італіі ў сувязі з уступленнем Федэрыкі Магерыні на пасаду вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі[5].

Прэм’ер-міністр правіць

11 снежня 2016 года прэзідэнт Італіі Серджо Маттарелла даручыў Джэнцілоні фарміраванне новага ўрада пасля адстаўкі Матэа Рэнца[6].

12 снежня 2016 года ўвечары сфармаваў урад і ўступіў у пасаду[7].

Асабістае жыццё правіць

Жанаты на Эмануэле Маўра (архітэктар), няма дзяцей. Любіць лірычную музыку, гуляе ў тэніс і покер, добра ведае англійскую, французскую і нямецкую мовы, апранаецца кансерватыўна, перамяшчаецца па горадзе ў асноўным пешшу. Любімае выслоўе: «Мы — пакаленне, якое ў васемнаццаць гадоў паводзіла сябе, нібы ў сорак, але затым так і не пагадзілася з тым, што яму споўнілася сорак адзін» (Васкес Монтальбан)[3].

Зноскі

  1. Piero Schiavazzi. Paolo Gentiloni, il ministro che conosce l'ecclesialese. 100 anni dopo un nuovo "Patto Gentiloni" tra governo e chiesa? (італ.). Huffington Post (4 лістапада 2014). Праверана 3 лютага 2015.(італ.) . Huffington Post (2014-11-04). Праверана 3 лютага 2015.
  2. Gianna Fregonara. Università «La Sapienza»: sfide, titoli e speranze (італ.). Corriere della Sera (15 верасня 2015). Праверана 12 снежня 2016.(італ.) . Corriere della Sera (2015-09-15). Праверана 12 снежня 2016.
  3. а б Giorgio Dell’Arti, Maria Elena Ribezzo. Paolo Gentiloni (італ.)(недаступная спасылка). Cinquantamila Giorni. Corriere della Sera (3 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2014. Праверана 7 лістапада 2014.(італ.) . Cinquantamila Giorni. Corriere della Sera (2014-11-03). Праверана 7 лістапада 2014.
  4. Paolo Gentiloni (італ.). Roma Today (19 сакавіка 2013). Праверана 1 лістапада 2014.(італ.) . Roma Today (2013-03-19). Праверана 1 лістапада 2014.
  5. Esteri, Gentiloni nuovo ministro. «Scelta fatta nelle ultimissime ore» (італ.). Corriere della Sera (31 кастрычніка 2014). Праверана 31 кастрычніка 2014.(італ.) . Corriere della Sera (2014-10-31). Праверана 31 кастрычніка 2014.
  6. Francesca Schianchi. Gentiloni incaricato di formare il nuovo governo: “Faciliterò l’iter della nuova legge elettorale” (італ.). la Stampa (11 снежня 2016). Праверана 11 снежня 2016.(італ.) . la Stampa (2016-12-11). Праверана 11 снежня 2016.
  7. Gentiloni ha accettato l’incarico, nasce il suo governo . Alfano agli Esteri, Minniti all’Interno, Boschi sottosegretario (італ.). la Stampa (12 снежня 2016). Праверана 12 снежня 2016.(італ.) . la Stampa (2016-12-12). Праверана 12 снежня 2016.

Спасылкі правіць