Паала Фантана
Паала Антоніа Даменіка Фантана (італ.: Paolo Antonio Domenico Fontana, польск.: Paweł Antoni Fontana; 1696, Кастэла, Італія — 17 сакавіка 1765, г. Ізяслаў) — італьянскі архітэктар, які працаваў у Рэчы Паспалітай. Прадстаўнік позняга барока, блізкага да віленскага. Паручнік артылерыі Вялікага Княства Літоўскага.
Антоніа Даменіка Фантана | |
---|---|
Paolo Antonio Domenico Fontana | |
![]() Джузэпэ Фульчы. Паала Фантана. 1743. | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1696 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1765[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Рэч Паспалітая |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Варшава, Вінніца, Ізяслаў, Хелм |
Архітэктурны стыль | барока |
![]() |
Біяграфія Правіць
Паходзіў з небагатай сям’і Джакама Даменіка Фантана і Марты Белоці, з селішча Кастэла ў даліне Валь-дзі-Соле (італ. Val di Sole), правінцыі Трэнта. З гэтых месцаў паходзіла вялікая частка італьянскіх дойлідаў позняга барока.
Невядома, дзе Фантана атрымаў адукацыю. 2 сакавіка 1723 ён з’ехаў з Італіі ў пошуках лепшага жыцця ў Рэч Паспалітую. Да красавіка 1726 г. жыў у Варшаве, і тады, пры садзейнічанні вядомага архітэктара Джузэпэ Фантана паступіў на службу да аднаго з уплывовых магнатаў, да кароннага маршалка Паўла Карла Сангушкі. Гэты перыяд жыцця архітэктара быў найбольш прадуктыўным.
Ён стварае тыповыя для сваёй творчасці і адначасова яскравыя ўзоры сакральнай архітэктуры, а менавіта, сабор Св. Ганны ў Любартуве, сабор Св. Людвіка ў Влодава, сабор і манастыр бацькоў Рэфарматараў у Раве-Рускай, Грэка-каталіцкі кафедральны сабор у Хелме.
У 1730 годзе пабраўся шлюбам з першай жонкай Марыянай Суфчынскай (польск. Marianna Suffczyńska). У перыяд 1730-40 атрымаў званне паручніка артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, праўда цалкам фармальнае.
У 1745 вярнуўся ў Італію, аднак ужо ў наступным годзе падпісаў новы кантракт на службу пры двары князя Паўла Карла Сангушкі, зараз ужо ў Ізяславе.
Пасля смерці жонкі, ажаніўся паўторна (каля 1748) з Тэрэзай Рамайроні (італ. Teresa Romaironi). Хоць Фантана адзначаў будаўнічы застой на Валыні, у тыя гады ён будуе сабор і манастыр бацькоў Лазарытаў ў Ізяславе, драўляны сабор у Белагарадку, Дамініканскі сабор у Вінніцы, Сабор бацькоў Езуітаў у Крамянцы, парафіяльны сабор у Чуднове, Сабор Святога Іаана Хрысціцеля ў Стараканстанцінаве, Сабор бацькоў Езуітаў у Жытоміры, палац князёў Сангушкі ў Ізяславе (сумесна з Якубам Фантана (італ. Jakub Fontana).
Пасля смерці князя Паўла Карла Сангушкі (1750) яго амбіцыйная ўдава Барбара Сангушкі, будавала грандыёзныя планы. Аднак, пажылы ўзрост і хваробы перашкодзілі архітэктару рэалізаваць іх у поўнай меры. Акрамя гэтага, Паала Фантана сумаваў па радзіме і заўсёды імкнуўся вярнуцца туды, пра што сведчаць яго лісты і фінансавая справаздача аб набыцці маёнтка ў Італіі.
Каля 1764 архітэктар канчаткова губляе зрок. 17 сакавіка 1765 года Паала Фантана памёр. Ён быў пахаваны ў Ізяславе, але яго магіла не захавалася. Пасля яго смерці, сям’я архітэктара пераехала ў Львоў.
Паала Фантана меў васьмярых дзяцей, чацвёра з якіх памерлі ў дзяцінстве.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Joanna Winiewicz. Biografija i działalność Pawła Fontany w świetle dworu Sanguszków // BHS. T. 49. 1987. № 3-4. польск.:
- Jόzef Skrabski. Paolo Fontana. Nadworny architekt Sanguszkόw. Tarnόw, 2007. ISBN 978-83-85988-77-9 польск.:
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паала Фантана