Пабла Іглесіяс
Пабла Іглесіяс Посэ (ісп.: Pablo Iglesias Posse; 18 кастрычніка 1850, Фероль — 9 снежня 1925, Мадрыд) — іспанскі палітычны дзеяч, заснавальнік Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі і сацыялістычнага прафсаюза «Усеагульны саюз працоўных».
Пабла Іглесіяс | ||||
---|---|---|---|---|
ісп.: Pablo Iglesias Posse | ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
18 кастрычніка 1850[1][2][…] |
|||
Смерць |
9 снежня 1925[3][1][…] (75 гадоў)
|
|||
Месца пахавання | ||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Pablo Iglesias Posse | |||
Жонка | Amparo Meliá[d][6] | |||
Партыя | ||||
Член у | ||||
Месца працы | ||||
Аўтограф | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПабла Іглесіяс вырас у вельмі беднай сям’і. У 1859 годзе яго маці Хуана Посэ пераехала з Пабла і яго малодшым братам Мануэлем у Мадрыд. Беднасць прымусіла Хуану Поссе здаць Пабла ў прытулак. Навучыўся прафесіі друкарскага наборшчыка, а таксама вывучаў французскую мову ў вячэрняй школе.
Пабла падвяргаўся пераследам за сваю дзейнасць у Інтэрнацыянале ў 1869-1875 гадах. У 1870 годзе ён быў абраны старшынёй аб’яднання друкароў і заняўся падрыхтоўкай да стварэння новай сацыялістычнай рабочай партыі. Іспанская сацыялістычная рабочая партыя была створана 2 мая 1879 года, сярод яе заснавальнікаў былі 16 наборшчыкаў, чатыры лекара, два ювеліра, адзін каменячос і адзін шавец.
У 1888 годзе Іглесіяс заснаваў прафсаюз «Усеагульны саюз працоўных» і стаў яго старшынёй у 1889 годзе. У тым жа годзе Пабла Іглесіяс прыняў удзел ва ўстаноўчым з’ездзе Другога Інтэрнацыяналу. 1 мая 1890 года ён узначальваў першую ў Іспаніі майскую демонстрацыю, патрабаваннямі якой былі васьмігадзінны рабочы дзень і адмена дзіцячай працы.
Пасля смерці цела Пабла Іглесіяса было забальзамавана, яго пахаванне сабралі больш за 150 тысяч чалавек.
Зноскі
правіць- ↑ а б Pablo Iglesias // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pablo Iglesias Posse // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Иглесиас Пабло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Иглесиас Пабло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Palacios A. Desde Madrid. El cementerio civil // El Pueblo — Tortosa: 1929. — вып. 2905. — P. 3.
- ↑ https://fpabloiglesias.es/entrada-db/melia-monroig-amparo/ Праверана 9 ліпеня 2022.
- ↑ http://hemerotecadigital.bne.es/details.vm?q=id:0012271932 Праверана 30 лістапада 2016.
Спасылкі
правіць- Иглесиас Пабло — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Под ред. Е. М. Жукова. Иглесиас // Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия (рус.). — 1973—1982.