Павел Ёзеф Шафарык
Па́вел Ё́зеф Ша́фарык (13.5.1795, в. Кабельярове, Славакія — 26.6.1861) — чэшскі і славацкі філолаг, гісторык, паэт; дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху.
Павел Ёзеф Шафарык | |
---|---|
славацк.: Pavol Jozef Šafárik | |
Дата нараджэння | 13 мая 1795[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1861[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Войцех Шафарык[d] |
Род дзейнасці | перакладчык, мовазнавец, паэт, гісторык, педагог, журналіст, пісьменнік, настаўнік, філолаг, выкладчык універсітэта, філосаф, этнограф |
Навуковая сфера | лінгвістыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Іенскі ўніверсітэт (1817). Працаваў у гімназіі ў г. Нові-Сад (1819-33), з 1848 дырэктар бібліятэкі Пражскага ўніверсітэта. Адзін з лідараў Пражскага паўстання 1848.
Выступіў як паэт (зборнік «Татранская Муза са славянскай лірай», 1814). Даследаваў славянскія мовы і культуры, абгрунтаваў іх агульнасць у працы «Гісторыя славянскай мовы і літаратуры на ўсіх дыялектах» (1826), «Аб паходжанні славян» (1828), «Славянскія старажытнасці» (1837), «Славянская этнаграфія» (1842); пытанні гісторыі чэшскай, славацкай, сербскай моў, паходжанне пісьма ў славян («Пачаткі старачэшскай граматыкі», 1841; «Помнікі старадаўняга пісьменства ў паўднёвых славян», 1851; «Аб паходжанні і радзіме глаголіцы», 1858, і інш.). Распрацоўваў пытанні тэорыі вершаскладання (трактат «Пачаткі чэшскай паэтыкі, у прыватнасці прасодыі», 1818, з Ф. Палацкім).
Яго працы — першыя ў сусветнай гістарыяграфіі грунтоўныя даследаванні па славянскім этнагенезе — паўплывалі на развіццё славяназнаўства ў іншых краінах.
Зноскі
- ↑ а б Ф. Шафарик, Павел-Иосиф // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXIX. — С. 212–215.
- ↑ а б Pavel Josef Safarik // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Šafařík, Paul Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 53.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/safarik-josef-pavel/ Праверана 30 жніўня 2022.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- Мыльников А.С. Павел Шафарик — выдаюшийся ученый-славист. М.; Л., 1963.