Павел Іванавіч Булак
Павел Іванавіч Булак (25 кастрычніка 1902, в. Вострава, Зэльвенскі раён — 21 жніўня 1970) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Павел Іванавіч Булак | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1902 |
Месца нараджэння | в. Вострава, Зэльвенскі раён |
Дата смерці | 21 жніўня 1970 (67 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род войскаў | партызаны |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Біяграфія
правіцьУдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, за палітычную дзейнасць падвяргаўся турэмнага зняволення ў Польшчы (1930—1935, 1936—1939). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны сакратар сельсавета ў Зэльвенскім раёне[1].
У партызанах з сакавіка 1942 года, камандзір групы, атрада, у снежні 1943 г. — ліпені 1944 — партызанскай брыгады «Перамога». У 1944—1964 гг. на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Зэльвенскім раёне[1].