Павел Іванавіч Папко

Павел Іванавіч Папко (нар. 11 верасня 1983, Баранавічы Брэсцкай вобласці) — выкладчык, работнік па выхаваўчай рабоце Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 і 8 склікання.

Павел Іванавіч Папко
Нараджэнне 11 верасня 1983(1983-09-11) (40 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, выкладчык
Месца працы

Біяграфія правіць

З адзнакай скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Саіскальнік кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Напрамкі навуковых інтарэсаў — установа вышэйшай адукацыі, выхаваўчы патэнцыял, інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, кіраванне, кампетэнцыі спецыяліста-2030.

Працаваў выкладчыкам-стажорам, выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы, намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце, начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, прарэктарам па выхаваўчай рабоце Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Быў дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. Быў членам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў, упраўлення адукацыі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзела па справах моладзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, граматай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі[1].

Зноскі