Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Павел Чыкіда
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Іванавіч Чыкіда
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1995(1995-06-21)[1] (24 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 178 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дняпро
Нумар 21
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2012 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2013 — 2018 Сцяг Беларусі Смалявічы 125 (3)
2015   Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 15 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2019.


Павел Чыкіда (нар. 21 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпро».

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

У 2012 годзе выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», а на наступны сезон перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ». У 2014 годзе стаў трывала выхадзіць на поле ў складзе смалявіцкай каманды.

У жніўні 2015 года на правах арэнды далучыўся да «Крумкачоў»[2], замацаваўся ў аснове сталічнага клуба ў якасці абаронцы (да таго выступаў у паўабароне) і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезону 2015 вярнуўся ў «Смалявічы-СТІ» і праз два гады са смалявіцкай камандай таксама прабіўся ў элітны дывізіён.

У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[3], які ў сезоне 2018 змяніў назву на «Смалявічы». У пачатку сезону 2018 звычайна выхадзіў на замену, а з лета стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[4]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпро», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро».

МіжнароднаяПравіць

У 2016 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі[5], аднак так і не згуляў за яе.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Тарпеда-БелАЗ  
2013 Д2 Смалявічы-СТІ   9 0
2014 Д2 Смалявічы-СТІ   27 0
2015 (1) Д2 Смалявічы-СТІ   14 1
2015 (2) Д2 Крумкачы   15 0
2016 Д2 Смалявічы-СТІ   24 1
2017 Д2 Смалявічы-СТІ   28 1
2018 Д1 Смалявічы   23 0

Зноскі

СпасылкіПравіць