Павел Аляксеевіч Матусевіч

вучоны ў галіне арганічнай хіміі

Павел Аляксеевіч Матусе́віч[1] (нар. 15 ліпеня 1930) — вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў, доктар хімічных навук (1990).

Павел Аляксеевіч Матусевіч
Дата нараджэння 15 ліпеня 1930(1930-07-15) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Польшча,  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія палімераў
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Давыд-Гарадку (зараз у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1947 годзе скончыў сярэднюю школу[2]. У 1955 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1961 годзе — аспірантуру пры кафедры арганічнай хіміі. Працаваў ва ўніверсітэце ў 1958—1994[1] гг. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. У 1978—1989[1] гг. загадваў створанай ім[3] лабараторыяй мадыфікацыі і стабілізацыі палімераў Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ.

Навуковая дзейнасць правіць

П. А. Матусевічу належаць навуковыя працы па сінтэзе і даследаванні фізіка-хімічных уласцівасцей сінтэтычных палімераў. Займаўся вывучэннем рэакцыйнай здольнасці біфункцыянальных фенолаў і іх хіноідных вытворных[3]. Распрацаваў новы клас стабілізатараў і мадыфікатараў, якія ахоўваюць палімеры ад старэння. Таксама ён стварыў біялагічна актыўныя лекавыя прэпараты і распрацаваў шэраг прыбораў і прылад, выкарыстоўваемых у даследаваннях палімераў[3].

Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку 40 аўтарскіх пасведчанняў[3]. Кіраваў падрыхтоўка 3-х кандыдатаў навук.

Член Рэспубліканскага навуковага савета па выкарыстанню палімерных матэрыялаў ў народнай гаспадарцы, вучонага Савета па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце[3].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
  2. Сайт ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Давыд-Гарадка»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. а б в г д е ё Матусевич Павел Алексеевич // История БГУ (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць