Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Адукацыю атрымаў у Гродзенскай мужчынскай гімназіі ў 1911 і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта ў 1915. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 з’яўляўся членам Цэнтральнага бюро Беларускай сацыялістычнай грамады, у сакавіку-ліпені 1917 — намеснікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, затым членам выканаўчых камітэтаў Вялікай беларускай рады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. З апошняй у 1918 выключаны за растрату грошай.

21 лютага 1918 у час уступлення германскіх войск у Мінск вітаў іх сумесна з беларускім палітычным дзеячам Раманам Скірмунтам і прадстаўнікамі польскіх арганізацый. Стаў членам Менскага беларускага прадстаўніцтва. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння ў сакавіку 1918 Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі германскія войскі пакінулі Беларусь, вітаў польскія акупацыйныя ўлады, у тым ліку Ю. Пілсудскага. З восені 1920 у Варшаве ўзначальваў Беларускі палітычны камітэт. Падтрымліваў ваенныя дзеянні С. Булак-Балаховіча супраць Чырвонай Арміі, далучэнне Заходняй Беларусі да Польшчы. На Першай Усебеларускай канферэнцыі (Прага, 1921) П. Аляксюк, хаця і прызнаў недахопы ў палітыцы Варшавы, усё ж настойваў на больш сур’ёзнай пагрозе, якая ішла з Усходу, а не з Захаду: «І таму Беларусь павінна шукаць сабе падтрымку і дапамогу на Захадзе, у Польшчы і Антанты», — падкрэсліў ён.

У 1920-я гг. займаўся адвакацкай практыкай у Навагрудку, дзе быў віцэ-старшынём управы Таварыства беларускай школы. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

ЛітаратураПравіць