Павел Андрэевіч Горбач

беларускі футбаліст

Павел Горбач (нар. 13 сакавіка 2000) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Смаргонь».

Футбол
Павел Горбач
Поўнае імя Павел Андрэевіч Горбач
Нарадзіўся 13 сакавіка 2000(2000-03-13)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 71 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Мінск 29 (0)
2022— Беларусь Смаргонь 17 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (1)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 кастрычніка 2018

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба.

6 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы са «Слуцкам» (0:2). У сезоне 2018 працягваў гуляць за дубль, пры гэтым стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У кастрычніку і лістападзе 2018 года ўдзельнічаў у Юніёрскай лізе УЕФА.

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. У 2019—2021 гадах працягваў гуляць за дубль і часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У лютым 2022 года пакінуў «Мінск»[5].

У маі 2022 года папоўніў склад «Смаргоні»[6]. Спачатку часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, з кастрычніка стаў гуляць у стартавым складзе. Па выніках сезона 2022 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У маі 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[7].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 Д1 Мінск   4 0
2018 Д1 Мінск   8 0
2019 Д1 Мінск   4 0
2020 Д1 Мінск   10 0
2021 Д1 Мінск   3 0
2022 Д2 Смаргонь   10 2

Зноскі