Павел Андрэевіч Растаргуеў
Па́вел Андрэ́евіч Растаргу́еў (руск.: Павел Андреевич Расторгуев; 30 чэрвеня 1881, Старадуб, цяпер Расія — 21 сакавіка 1959, Навазыбкаў, цяпер Расія) — беларускі і расійскі мовазнаўца і педагог. Правадзейны член Інбелкульта (1924), доктар філалагічных навук (1941), прафесар (1923)[1].
Павел Растаргуеў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1881 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 сакавіка 1959 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, філолаг, дыялектолаг, педагог |
Навуковая сфера | філалогія, дыялекталогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям'і бухгалтара казначэйства, адным з васьмі дзяцей. Нягледзячы на складанае матэрыяльнае становішча, у доме была вялікая бібліятэка, якой Павел з дзяцінства цікавіўся. Вучыўся ў Старадубскім двухкласным вучылішчы, паказаў добрыя здольнасці, потым у Глухаўскім настаўніцкім інстытуце. У 1903 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, скончыў яго ў 1908 годзе[2], здаўшы экзамены на магістра рускай мовы і славеснасці. Вучань прафесара Р. Ф. Бранта, А. А. Шахматава.
У 1917-1923 гадах працаваў у Маскоўскім універсітэце. У 1918 годзе чытаў курс лекцый беларускай мовы ў Беларускім народным універсітэце ў Маскве («Беларуская мова ў яе сучасным і мінулым стане» ў кнізе «Курс беларусазнаўства», 1918—1920).
У 1932 годзе рэпрэсаваны, высланы ў Караганду. У 1936 годзе яму дазволілі выехаць з Караганды, але сяліцца ў Маскве было забаронена, таму 2 гады ён пражыў у сястры ў Клінцах. У 1938—1951 гадах загадчык кафедры рускай мовы Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута, адначасова ў 1947—1948 гадах у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР[1].
Памёр у 1959 годзе ў Навазыбкаве, дзе і пахаваны[2].
ДзейнасцьПравіць
Вывучаў беларускія гаворкі ў іх гістарычным і сучасным стане, гаворкі расійска-беларуска-ўкраінскага памежжа ў іх узаемадзеянні. Даследаваў праблемы беларускай літаратурнай мовы.[1]
На Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 годзе прапаноўваў афрыкаты дз і дж перадаваць літарамі сербскага алфавіта — ђ (ђед), ћ (хаћу), а літару й замяніць літарай j і выкарыстоўваць яе ў тых выпадках, як там жа прапанаваў Язэп Лёсік (замест літары й увесці літару j і спалучэнне зычнага гуку j з галоснымі гукамі э, о, у, а абазначаць літарай j з адпаведнай галоснай — jэхаць, jолка, jунак, мaja, a літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэння адпаведнага галоснага гуку і мяккасці папярэдняга зычнага — лес, нёс, людзі, мяса)[3].
ПрацыПравіць
ПраектыПравіць
- Праграма па вывучэнні беларускіх гаворак і збіранні звестак для складання Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы
КнігіПравіць
- «Гаворкі ўсходніх паветаў Гомельскай губерні ў іх сучасным стане» (1927)
- «Северска-беларуская гаворка. Даследаванне ў галіне дыялекталогіі і гісторыі беларускіх гаворак» (Залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства; 1927)
- «Гаворкі на тэрыторыі Смаленшчыны» (1960)
- «Слоўнік народных гаворак Заходняй Браншчыны» (1973)
АртыкулыПравіць
- «Беларуская мова ў святле яе навуковага пазнання» (1922)
- «Да пытання аб ляшскіх рысах у беларускай фанетыцы» (1927)
- «Беларускае мовазнаўства ў 1917—1927 гг.» (1930)[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 362. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ 2,0 2,1 Подкоха Р. Наш земляк — Павел Расторгуев(руск.) . Беларуская Смаленшчына. «Стародубский вестник» №83 (16 кастрычніка 1993). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 2 чэрвеня 2015.
- ↑ Германовіч І. К. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. -- С. 20.
ЛітаратураПравіць
- Астанковіч С. Усё жыццё збіраў гаворкі далёкага ўсходу беларускага свету // Наша Гісторыя №4 (21), 2020. -- С. 36-42.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Андрэевіч Растаргуеў
- Имя профессора П. А. Расторгуева как символ славянской лингвокультуры в пограничном регионе (руск.)
- Павел Расторгуев. Белорусская речь в ее современном и прошлом состоянии // Курс белоруссоведения: лекции, читанные в Белорусском народном университете в Москве летом 1918 года