Павел Андрэевіч Таран
Па́вел Андрэ́евіч Тара́н (укр.: Павло Андрійович Таран; 5 (18) кастрычніка 1916 — 14 верасня 2005) — ваенны лётчык, генерал-лейтэнант авіяцыі (1967). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1942[1], 1944).
Павел Андрэевіч Таран | |
---|---|
укр.: Павло Андрійович Таран | |
Дата нараджэння | 5 (18) кастрычніка 1916 |
Месца нараджэння | сяло Шолахава, Нікапальскі раён, Украіна |
Дата смерці | 14 верасня 2005 (88 гадоў) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Званне |
|
Камандаваў | 240-вы гвардзейскі бамбардзіровачны авіяполк |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна, 1939-1940, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
П. А. Таран нарадзіўся у сяле Шолахава (зараз у Нікапальскім раёне Днепрапятроўскай вобласці, Украіна). Скончыў 7 класаў, працаваў на заводзе ў Нікапалі.
З 1937 г. у Чырвонай Арміі. У 1938 годзе скончыў Качынскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік паходу ў Заходнюю Украіну 1939 г., савеца-фінлядскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з чэрвеня 1941 года. Прайшоў шлях ад камандзіра звяна да камандзіра палка бамбардзіровачнай авіяцыі. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Украіны, Прыбалтыкі, Беларусі. За гады вайны здзейсніў 386 баявых вылетаў. Удзельнічаў у ліквідацыі мінскага «катла», наносіў бомбавыя ўдары па пазіцыях праціўніка на Таманскім паўвостраве, у Крыме, на Данбасе, падчас Берлінскай наступальнай аперацыі.
Пасля вайны гвардыі падпалкоўнік П. А. Таран працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах СССР. У 1958 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба. З 1980 г. у цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. Займаў пасаду начальніка Упраўлення ППА і авіяцыі Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. З 1970 г. генерал-лейтэнант авіяцыі П. А. Таран у запасе, з 1979 г. — у адстаўцы. Працаваў кансультантам у АКБ імя А. М. Тупалева.
Жыў у Маскве.
Памёр 14 верасня 2005 г. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.
Узнагароды правіць
- Медаль «Залатая Зорка»
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медаль «За абарону Ленінграда»
- Медаль «За абарону Каўказа»
і іншыя ўзнагароды, у т.л. замежных дзяржаў.
Памяць правіць
- Помнік на магіле.
- Бронзавы бюст на радзіме Героя.
- Імя Героя прысвоена стратэгічнаму бамбардзіроўшчыку Ту-160.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Военно-воздушных сил Красной Армии» от 20 июня 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 30 июня (№ 24 (183)). — С. 1.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 433—434. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі правіць
- Павел Андрэевіч Таран на сайце «Героі краіны»
- Таран Павел Андреевич (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Лётчик-качинец Таран Павел Андреевич Архівавана 8 сакавіка 2016. (руск.)