Павел Апалонавіч Туткоўскі
Павел Апалонавіч Туткоўскі (1 сакавіка 1858, г.п. Ліпавец, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 3 чэрвеня 1930) — украінскі геолаг. Акадэмік АН Украіны (1919). Акадэмік АН Беларусі (1928).
Павел Апалонавіч Туткоўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 лютага (1 сакавіка) 1858[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1930[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг, географ |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія правіць
Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1882). У 1884—1895 гадах хавальнік мінералагічнага і геалагічнага кабінетаў Кіеўскага ўніверсітэта, з 1914 года прафесар гэтага ўніверсітэта, з 1924 года загадчык кафедры, з 1926 года дырэктар Інстытута геалогіі АН Украіны.
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя працы па мінералогіі, петраграфіі, гідралогіі, палеанталогіі, рэгіянальнай чацвярцічнай геалогіі, геамарфалогіі. Распрацаваў мікрапалеанталагічны метад вывучэння асадкавых горных парод. Прапанаваў новую эолавую тэорыю паходжання лёсаў. Даследаваў геамарфалогію Беларускага Палесся і геалагічную будову Беларусі.
Бібліяграфія правіць
- Геологический очерк Минской губернии. Ч. 1. Киев, 1915;
- Геологические исследования на территории быв. Минской губернии. Ч. 2. Витебск, 1925.
Зноскі
- ↑ а б в г ТУТКО́ВСКИЙ Павел Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1977. — Т. 26: Тихоходки — Ульяново. — С. 392.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі правіць
- Павел Апалонавіч Туткоўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)