Павел Аркадзевіч Марціновіч
Павел Аркадзевіч Марціновіч (27 чэрвеня 1954, Мінск — красавік 2017) — беларускі паэт, перакладчык.
Павел Аркадзевіч Марціновіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | красавік 2017 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Бацька | Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч |
Маці | Леаніла Сымонаўна Марціновіч[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і пісьменніка Аркадзя Марціновіча. У 1971 г. паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1976) і адначасова пачаў працаваць памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1978—1979 гг. — літсупрацоўнік рэдакцыі часопіса «Вясёлка».
Памёр у красавіку 2017 года. Крэміраваны 28 красавіка ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках[1].
Творчасць
правіцьАўтар зборнікаў вершаў «Прадвесне» (1975), «Час бурштыну» (1977). Выдаў кніжкі вершаў для дзяцей «Паспяшайся ў наш звярынец!» (1978), «Жыў-быў воўк» (1979), «Дзядзька Сон» (1980), «Сталёвы бусел» (1989).
Перакладаў з англійскай, літоўскай, польскай, чэшскай моў на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданнямі выйшлі аповесць В. Стыблавай «Мой брацік» (1977), зборнік чэшскіх народных казак «Кубачак, вары!» (1977), аповесці В. Бубніса «Белы вецер. Рамунас» (1978), зборнік вершаў «Рамоначак-рамунеле» (1979), раман Я. Козака «Гняздо бусла» (1979), аповесць А. Крысці «Нябожчыкава люстэрка» (зборнік «Замежны дэтэктыў», 1988).
Зноскі
- ↑ Памёр Павел Марціновіч. Развітанне адбудзецца 28 красавіка(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Павел Аркадзевіч Марціновіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.