Павел Арсенавіч Грабоўскі
Павел Арсенавіч Грабоўскі (укр.: Павло Арсенович Грабовський; 30 жніўня (11 верасня) 1864, с. Грабоўскае Сумскай вобласці, Украіна — 12 снежня 1902) — украінскі паэт, рэвалюцыянер-дэмакрат.
Павел Арсенавіч Грабоўскі | |
---|---|
укр.: Павло Арсенович Грабовський | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 жніўня (11 верасня) 1864[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада (12 снежня) 1902 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, публіцыст |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфічныя звесткі
правіцьУ 1874—1882 гг. вучыўся ў Ахтырскім духоўным вучылішчы і Харкаўскай духоўнай семінарыі. Удзельнік харкаўскай групы «Чорнага перадзелу». У 1882 годзе за рэвалюцыйную агітацыю арыштаваны і сасланы на катаргу. Каля 20 гадоў правёў у сібірскіх турмах і ссылцы.
Творчасць
правіцьМайстар кароткага верша, насычанага глыбінёй думкі і пачуццяў (зборнікі «Пралеска», 1894; «3 Поўначы», 1896; «Кобза», 1898). У творах адлюстроўваў мінулае і сучаснае Украіны, героіку рэвалюцыйнай барацьбы. Як крытык і публіцыст выступаў супраць дэкадэнцтва, тэорыі «мастацтва дзеля мастацтва», апалітычнасці ў мастацкай творчасці, ліберальнага народніцтва, сцвярджаў прынцыпы рэалізму. Пісаў для дзяцей. Перакладаў з рускай, грузінскай, армянскай, балгарскай, польскай, англійскай, італьянскай, французскай і іншых моў свету (зборнік «3 чужога поля», 1895).
Зноскі
- ↑ а б метрычная кніга
- ↑ Грабовский Павел Арсеньевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура
правіць- Грабоўскі Павел Арсенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі
правіць- Творы
- Творы на партале «Український Центр» Архівавана 24 лютага 2021.