Павел (Павал) Асіповіч (19 лістапада 1923, в. Беніца Маладзечанскага павету Віленскага ваяводства, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл. — 23 студзеня 1997) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.

Павел Асіповіч
Дата нараджэння 19 лістапада 1923(1923-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 1997
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар

Біяграфія правіць

Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, Менскай афіцэрскай школе БКА, у складзе якой апынуўся на выгнанні і быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС. Перайшоў на бок саюзнікаў і далучыўся да 2-га Польскага корпусу.

З 1946 у Вялікабрытаніі, там жа ў 1948 г. дэмабілізаваўся. Скончыў Польскую гандлёвую школу ў Глазга. Працаваў бухгалтарам у Вялікабрытаніі, Гане і Нігерыі. Пазней пасяліўся ў Лондане. Сябра ЗБВБ ад 1.10.1946. Ва ўправе арганізацыі займаў розныя пасады. У 1953 і 1955 быў старшынём ЗБВБ, а ў 1963—96 — скарбнікам. Быў сябрам ЗБК (з 1949) і Беларускага хрысціянскага акадэмічнага аб’яднання «Жыцьцё» (з 1948). Адзін з заснавальнікаў Англа-беларускага таварыства, быў скарбнікам у 1964—97, а таксама скарбнікам Беларускай харытатыўнай секцыі. Ад імя ЗБВБ браў удзел у працы Еўрапейскай групы сувязі (European Liaison Group), дзе таксама доўгі час выконваў функцыі скарбніка. Памёр у Лондане. Паводле жадання жонкі спалены прах пахаваны пры касцёле Андрэя Баболі[en] ў брытанскай сталіцы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.