Павел Вайцяхоўскі
Павел Вайцяхоўскі (польск.: Paweł Wojciechowski; нар. 24 красавіка 1990, Мальчыцы, Уроцлаўскае ваяводства, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік клуба «Гурнік» з Лэнчны.
Нарадзіўся |
24 красавіка 1990[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 28 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
«Херэнвен»Правіць
У 17 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе нідэрландскага клуба «Херэнвен» у матчы супраць АЗ. За свой першы сезон згуляў 9 матчаў, у якіх забіў 2 галы. За два сезоны Павел не здолеў стаць іграком асноўнага складу клуба.
«Вілем II»Правіць
Пасля сезону 2009/10 перайшоў у менш моцны клуб «Вілем II» за больш істотнай гульнявой практыкай, пасля першых некалькіх праведзеных матчаў Вайцяхоўскі вылецеў амаль на год з-за траўмы разрыву крыжападобных звязкаў[2]. Пасля вяртання працягваў выступаць за клуб. Пасля сканчэння кантракта з нідэрландскім клубам знаходзіўся на праглядзе ў польскіх клубах «Лехія» і «Краковія», аднак у абодвух выпадках іграку не спадабаліся іх умовы.
«Мінск»Правіць
У жніўні 2012 года перабраўся ў футбольны клуб «Мінск», дэбютаваўшы ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[3]. У мінскім клубе адразу стаў сталым іграком асноўнага складу, і, правёўшы ўсяго толькі дванаццаць матчаў у чэмпіянаце Беларусі, стаў адным з лепшых легіянераў нацыянальнага першынства[4].
У пачатку 2013 таксама заставаўся асноўным іграком. 17 сакавіка 2013 года ў матчы 1/4 Кубка Беларусі супраць «Гомеля» дапамог клубу вырваць перамогу — пры ліку 0:2 Павел спачатку заработаў пенальці, потым забіў і нарэшце аддаў галявую перадачу, і ў выніку «Мінск» перамог 3:2 і прайшоў у паўфінал (пазней клуб выйграў Кубак). 30 сакавіка 2013 года ў матчы першага тура супраць «Тарпеда-БелАЗ» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Анры Хагушам і выбыў да канца сезону 2013.
«Завіша»Правіць
Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў «Мінск» і ў студзені 2014 года перайшоў у клуб «Завіша» з польскай Экстраклясы[5]. Разам з «Завішай» стаў уладальнікам Кубка Польшчы, хоць у фінальным матчы на полі не з’яўляўся.
«Шахцёр»Правіць
У жніўні 2014 перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[6]. У салігорскім клубе часцей толькі выхадзіў на замену, бо не здолеў да канца аднавіцца ад траўмы. У сезоне 2014 за 11 матчаў забіў 2 галы.
У пачатку 2015 года заставаўся ў складзе «Шахцёра», хоць значную частку перадсезоннай падрыхтоўкі прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы. У красавіку 2015 па сямейных абставінах разарваў кантракт з салігорскім клубам[7].
Вяртанне ў ПольшчуПравіць
У кастрычніку 2015 года стаў іграком клуба другога польскага дывізіёна «Хробры» з Глогава[8]. У ліпені 2017 года перабраўся ў іншы клуб Першай лігі — апольскую «Одру». У студзені 2018 года перайшоў у хожаўскі «Рух». У ліпені 2018 года адправіўся ў Другую лігу Польшчы, папоўніўшы склад «Гурніка» з Лэнчны.
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Pawel Wojciechowski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Павел Войцеховски. Footballtop.ru
- ↑ Новобранец «Минска» Павел Войцеховски: команда еще не потеряла шансы на четвертое место. «Прессбол»
- ↑ Лучшие легионеры 2012 года: Коломыц, Войцеховски, Фигередо. Football.by
- ↑ Павел Войцеховски подписал контракт с «Завишей» из Быдгощи
- ↑ «Шахтер» заявил Войцеховски и Миколюнаса в Лигу Европы
- ↑ Павел Войцеховски покинул "Шахтер"
- ↑ Экс-нападающий "Минска" и "Шахтера" продолжит карьеру в клубе второго дивизиона Польши
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце «Мінска» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)