Павел Васілевіч Сысоеў
Павел Васілевіч Сысо́еў[2] (руск.: Павел Васильевич Сысоев; 10 жніўня 1930 — 23 чэрвеня 2006[3]) — вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980).
Павел Васілевіч Сысоеў | |
---|---|
руск.: Павел Васильевич Сысоев | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 2006[1] (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | матэрыялазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1981) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся на хутары Прылесны[2] Цалінскага раёна Растоўскай вобласці РСФСР. У 1955 годзе скончыў Растоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1965 года працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі), дзе да 1995 года займаў пасаду загадчыка аддзела.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па стварэнню металапалімерных матэрыялаў з высокай ўстойлівасцю да фрыкцыйнай стомленасці. Прапанаваў новыя метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў у мэтах выкарыстання ў вузлах трэння механізмаў і машын.
Сярод апублікаванага:
- Деформация и износ полимеров при трении. — Мн., 1985. (разам з П. М. Багдановічам і А. Д. Лізаравым);
- Фрикционные композиты на основе полимеров. — Мн., 1992. (у сааўтарстве).
Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў.
Зноскі
- ↑ https://bis.nlb.by/by/documents/139035
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Сысоеў Павел Васілевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Сысоеў Павел Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 323. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Сысоев, Павел Васильевич (доктор технических наук; 1930—2006)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Сысоеў Павел Васілевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- База патентов Беларуси (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)