Павел Дзмітрыевіч Крук

беларускі футбаліст

Павел Крук (нар. 3 лютага 1992) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Павел Крук
Поўнае імя Павел Дзмітрыевіч Крук
Нарадзіўся 3 лютага 1992(1992-02-03)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 0 (0)
2010—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 7 (0)
2013—2015   Беларусь Бяроза-2010 58 (0)
2016—2017 Літва Тракай 21 (0)
2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (0)
2018 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 11 (0)
2019 Літва Панявежыс 24 (4)
2020 Латвія Тукумс 2000 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 красавіка 2018

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба МТЗ-РІПА, з 2010 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубль.

У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Бяроза-2010», у другой палове сезона 2013 замацаваўся ў аснове.

Па заканчэнні сезона 2013 вярнуўся ў «Дынама», але ў лютым 2014 года зноў стаў іграком «Бярозы-2010» на сезон 2014. Неўзабаве атрымаў траўму і выбыў на невызначаны тэрмін[2]. У чэрвені 2014 года вярнуўся на поле і стаў асноўным іграком «Бярозы-2010».

У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, пасля чаго Павел праходзіў прагляд у «Віцебску»[3] і брэсцкім «Дынама»[4], але ў выніку ў сакавіку стаў іграком літоўскага «Тракая»[5]. Гуляў у Літве на працягу двух гадоў, з «Тракаем» станавіўся срэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны.

У пачатку 2018 года паслядоўна праходзіў прагляд у «Смалявічах», мінскіх «Тарпеда» і «Промні», але ў выніку ў красавіку стаў іграком «Белшыны»[6]. У жніўні 2018 года перабраўся ў жыткавіцкі ЮАС.

У студзені 2019 года зноў апынуўся ў Літве, папоўніўшы склад дэбютанта A Лігі — клуба «Панявежыс»[7]. Стаў трывалым іграком стартавага складу, выступаў за каманду да канца сезона 2019.

У сакавіку 2020 года стаў іграком латвійскага клуба «Тукумс 2000», аднак з-за пачатку пандэміі COVID-19 так і згуляў за яго, летам 2020 года пакінуў клуб і завяршыў кар’еру[8].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць