Павел Дзмітрыевіч Пашэвіч

беларускі футбаліст

Павел Пашэвіч (нар. 4 чэрвеня 2001, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Футбол
Павел Пашэвіч
Поўнае імя Павел Дзмітрыевіч Пашэвіч
Нарадзіўся 4 чэрвеня 2001(2001-06-04)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 67 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2017— Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2020   Беларусь Гарадзея 2 (0)
2021   Беларусь Гомель 3 (0)
2021   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 18 (0)
2022—2023   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 54 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2022 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2018 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ, дзе хутка замавацаўся ў складзе. У асноўнай камандзе барысаўчан дэбютаваў 11 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выступаць за дубль.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 ліпеня 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым звычайна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль.

У пачатку 2021 года, вярнуўшыся з арэнды, рыхтаваўся да новага сезона ў складзе БАТЭ, а ў сакавіку быў арандаваны «Гомелем»[4], аднак не полі з’яўляўся рэдка. У ліпені 2021 года быў пераведзены ў дзяржынскі «Арсенал»[5], дзе трывала з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў БАТЭ[6].

У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у «Слуцку», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[7]. Замацаваўся ў аснове сталічнай каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2023 года арэнда ў «Энергетыку-БДУ» была падоўжана на сезон 2023[8].

У снежні 2023 года пасля вяртання з арэнды падпісаў новы двухгадовы кантракт з БАТЭ[9].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

1 чэрвеня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль БАТЭ   27 0
2019 дубль БАТЭ   25 1
2020 (1) дубль БАТЭ   14 2
2020 (2) Д1 Гарадзея   2 0
2021 (1) Д1 Гомель   3 0
2021 (2) Д2 Арсенал   18 0
2022 Д1 Энергетык-БДУ   27 1
2023 Д1 Энергетык-БДУ   27 1

Крыніцы правіць

  1. а б https://energetikbgu.by/player/павел-пашевич/
  2. https://www.pressball.by/footballstat/pavel_pashevich/
  3. "Городея" арендовала защитника БАТЭ (руск.). football.by (10 ліпеня 2020). Праверана 17 студзеня 2024.
  4. "Гомель" арендовал у БАТЭ 19-летнего полузащитника (руск.). football.by (11 сакавіка 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
  5. "Арсенал" подписал Павла Пашевича (руск.). football.by (14 ліпеня 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
  6. Молош возглавил жодинское “Торпедо” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2021-12-11.
  7. Пашевич на правах аренды перешел из БАТЭ в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (25 лютага 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  8. Станислав Клещук и Павел Пашевич остаются в команде (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (13 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2023. Праверана 29 студзеня 2023.
  9. Пашевич подписал новый контракт с БАТЭ (руск.). football.by (19 снежня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.