Павел Віталевіч Забелін

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Павел Забелін)

Павел Забелін (нар. 30 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Сокал» з Саратава і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Павел Забелін
Поўнае імя Павел Віталевіч Забелін
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1995(1995-06-30)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см
Вага 87 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Сокал
Нумар 28
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2020 Беларусь Нёман (Гродна) 79 (7)
2016   Беларусь Баранавічы 13 (4)
2016—2017   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 44 (13)
2021—2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 32 (2)
2021   Беларусь Нёман (Гродна) 14 (2)
2021   Узбекістан Андыжан 14 (3)
2023 Казахстан Табол (Кастанай) 10 (1)
2024— Расія Сокал (Саратаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
2024— Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана», з 2011 года выступаў за дубль клуба. У сезоне 2013 замацаваўся ў рэзервовай камандзе, стаў капітанам дубля. У 2014 годзе ўжо стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 верасня 2014 года ў матчы супраць «Дняпра», выйшаўшы на замену на 83-й хвіліне.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Забелін, была пераведзена ў асноўны склад. 4 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Нёман» (у браму БАТЭ ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі, выніковы лік 1:2). У сезоне 2015 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Баранавічам»[3], а ў ліпені таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[4]. У складзе «Граніта» стаў іграком асновы, у матчы апошняга тура забіў гол у браму «Белшыны» ўдарам з 35 метраў, аднак гэта на дапамагло мікашэвіцкаму клубу захаваць месца ў элітным дывізіёне. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[5].

У студзені 2017 года распачаў перадсезонную падрыхтоўку з «Нёманам», з якім у лютым падпісаў новы трохгадовы кантракт[6]. Аднак, у сакавіку зноў далучыўся да «Граніта»[7]. У «Граніце» ў сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду дэбютанту Вышэйшай лігі — клубу «Смалявічы»[8], аднак ужо праз два тыдні арэнднае пагадненне было разарвана[9]. Пазней праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе, і паўабаронца вярнуўся ў «Нёман», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна за дубль, з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру дублёраў, у асноўнай камандзе правёў 9 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку Беларусі. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, у канцы сезона стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца 2020 года[10]. У сезоне 2020 замацаваўся ў асноўным складзе, забіў 7 галоў, чым дапамог гродзенцам заняць пятае месца ў чэмпіянаце.

У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11]. Аднак, у пачатку сезона 2021 не выхадзіў на поле і ў сакавіку вярнуўся ў «Нёман» на правах арэнды[12], дзе зноў стаў іграком асновы. У ліпені 2021 года быў адкліканы з арэнды ў «Нёмане»[13] і неўзабаве адправіўся ва ўзбекскі «Андыжан»[14], дзе замацаваўся ў аснове, але не выратаваў каманду ад вылету з Суперлігі.

У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[15] і пачаў разам з камандай рыхтавацца да новага сезона. У 2022 годзе нярэдка з’яўляўся на полі, у тым ліку ў стартавым складзе, стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі абаронцы. У сезоне 2023 замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы «Шахцёра».

У ліпені 2023 года пакінуў салігорскі клуб і падпісаў кантракт з казахстанскім «Таболам» да канца 2024 года[16]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[17]. У лютым 2024 года стаў іграком саратаўскага «Сокала»[18].

Міжнародная кар’ера

правіць

15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.

26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Мальты (0:0).

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Нёман   11 0
2012 дубль Нёман   5 1
2013 дубль Нёман   32 8
2014 Д1 Нёман   4 0
2015 Д1 Нёман   21 0
2016 (1) Д2 Баранавічы   13 4
2016 (2) Д1 Граніт   14 1
2017 Д2 Граніт   30 12
2018 Д1 Нёман   9 0
2019 Д1 Нёман   17 0
2020 Д1 Нёман   28 7
2021 (пач.) Д1 Шахцёр   0 0
2021 (1) Д1 Нёман   14 2
2021 (2) Д1 Андыжан   14 3
2022 Д1 Шахцёр   18 0
2023 (1) Д1 Шахцёр   14 2
2023 (2) Д1 Табол   10 1

Грамадзянская пазіцыя

правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[19].

Крыніцы

правіць
  1. Pavel Tsabelin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/pavel_zabelin/
  3. "Барановичи" арендовали у "Немана" Павла Забелина (руск.). football.by (3 красавіка 2016). Праверана 7 лютага 2024.
  4. Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Гранитом" (руск.). football.by (26 ліпеня 2016). Праверана 7 лютага 2024.
  5. У 19 игроков "Немана" истекли контракты (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 7 лютага 2024.
  6. Забелин подписал 3-летний контракт с «Неманом» (руск.). by.tribuna.com.
  7. «Гранит» начал подготовку к сезону в первой лиге лишь на этой неделе (руск.). by.tribuna.com.
  8. "Неман" отдал Забелина в аренду "Смолевичам" (руск.). football.by (15 студзеня 2018). Праверана 7 лютага 2024.
  9. "Неман" отдал Шишлова и Бетеню в аренду, прекращена аренда Забелина в "Смолевичи" (руск.). football.by (26 студзеня 2018). Праверана 7 лютага 2024.
  10. "Неман" продлил контракт с Забелиным (руск.). football.by (3 снежня 2019). Праверана 7 лютага 2024.
  11. "Шахтер" объявил о подписании Забелина (руск.). football.by (9 студзеня 2021). Праверана 7 лютага 2024.
  12. "Неман" объявил об аренде у "Шахтера" Забелина (руск.). football.by (29 сакавіка 2021). Праверана 7 лютага 2024.
  13. "Шахтер" отозвал Забелина из аренды в "Немане" (руск.). football.by (28 ліпеня 2021). Праверана 7 лютага 2024.
  14. Забелин, Совпель и Владислав Васильев перешли в узбекский "Андижан" (руск.). football.by (30 ліпеня 2021). Праверана 7 лютага 2024.
  15. Кадровые новости (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (12 студзеня 2022). Праверана 7 лютага 2024.
  16. Официально: Забелин сменил "Шахтер" на "Тобол" (руск.). football.by (11 ліпеня 2023). Праверана 7 лютага 2024.
  17. Забелин покинул "Тобол" (руск.). football.by (7 студзеня 2024). Праверана 7 лютага 2024.
  18. Павел Забелин перешел в саратовский "Сокол" (руск.). football.by (7 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.
  19. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 7 лютага 2024.

Спасылкі

правіць