Павел Васілевіч Кармунін

савецкі і беларускі акцёр
(Пасля перасылкі з Павел Кармунін)

Павел Васілевіч Кармунін (нар. 28 студзеня 1919, в. Вялікія Ключы Зеленадольскага раёна Татарскай АССР — 1 красавіка 2002) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларускай ССР (1980).

Павел Васілевіч Кармунін
Дата нараджэння 28 студзеня 1919(1919-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2002(2002-04-01) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці з 1946
Тэатр
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 0466348

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 студзеня 1919 года. Сцэнічную дзейнасць пачаў падчас Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавых брыгад мастацкай самадзейнасці. У 1946 г. запрошаны ў трупу тэатра Савецкай ваеннай адміністрацыі ў Берліне, дзе працаваў да 1950 года. У 1950 годзе прыняты акцёрам у Казанскі драматычны тэатр імя В. Качалава. У 1963 годзе зняўся ў кінастужцы «Рагаты бастыён» («Беларусьфільм») і пасля яе быў запрошаны ў трупу Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, дзе працаваў да 1993[1] года.

Ролі правіць

Сярод роляў П. В. Кармуніна

Зноскі

Літаратура правіць

  • Павел Васільевіч Кармунін (1919―2002): да 90-годдзя з дня нараджэння / К. Дз. Варанько // Музычнае і тэатральнае мастацтва. ― 2008. ― № 4. ― 2-я с. вокладкі, — С. 13.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 78. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Кармунін Павел Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 372. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.