Павел Юр’евіч Маркаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Павел Маркаў)

Павел Маркаў (нар. 4 снежня 1991) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва».

Футбол
Павел Маркаў
Поўнае імя Павел Юр’евіч Маркаў
Нарадзіўся 4 снежня 1991(1991-12-04)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2016 Беларусь Дняпро (Магілёў) 76 (6)
2012   Беларусь Полацк 21 (0)
2017 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 27 (1)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 12 (1)
2018—2021 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 82 (12)
2021—2023 Беларусь Дняпро (Магілёў) 69 (3)
2024— Беларусь Лакаматыў (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 красавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», з 2009 года пачаў выступаць за дубль клуба, у тым жа годзе дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Сезон 2012 правёў у Першай лізе ў арэндзе ў «Полацку». Пасля вяртання ў 2013 годзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2014 стаў трывалым іграком асноўнага складу. Пасля вылету магілёўкай каманды ў Першую лігу застаўся ў клубе і праз два гады дапамог яму вярнуцца ў эліту, аднак сам пакінуў каманду. У сезоне 2017 выступаў у Першай лізе за гомельскі «Лакаматыў», які пакінуў у снежні таго ж года[2].

У пачатку 2018 года паслядоўна праходзіў прагляд у «Дняпры», «Крумкачах» і «Лідзе», у выніку ў сакавіку стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[3]. У ліпені 2018 года вярнуўся ў «Лакаматыў», дзе на працягу трох гадоў быў іграком стартавага складу.

У ліпені 2021 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2022 гуляў з ёй у Вышэйшай лізе. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[5][6].

У лютым 2024 года пакінуў «Дняпро»[7] і неўзабаве стаў трэніравацца з гомельскім «Лакаматывам». У красавіку 2024 года афіцыйна папоўніў склад гомельскай каманды[8].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 Д1 Дняпро   1 0
2011 дубль Дняпро   32 1
2012 Д2 Полацк   21 0
2013 дубль Дняпро   31 3
2014 Д1 Дняпро   29 1
2015 Д2 Дняпро   27 1
2016 Д2 Дняпро   19 4
2017 Д2 Лакаматыў   27 1
2018 (1) Д2 Граніт   12 1
2018 (2) Д2 Лакаматыў   14 1
2019 Д2 Лакаматыў   28 5
2020 Д2 Лакаматыў   26 5
2021 (1) Д2 Лакаматыў   14 1
2021 (2) Д2 Дняпро   19 0
2022 Д1 Дняпро   26 1
2023 Д2 Дняпро   23 2

Крыніцы правіць

  1. Pavel Markov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Марков покинул гомельский "Локомотив" (руск.). football.by (24 снежня 2017). Праверана 5 красавіка 2024.
  3. 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)(недаступная спасылка). football.by (5 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019.
  4. Павел Марков - футболист "Днепра" (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (23 ліпеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
  5. Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 5 красавіка 2024.
  6. Павел Марков продолжит играть за "Днепр" (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 5 красавіка 2024.
  7. "Днепр" покинул защитник-ветеран (руск.). football.by (16 лютага 2024). Праверана 5 красавіка 2024.
  8. "Локо" Маркова и Краснова, "Макслайн" Житнева, "Барановичи" Савицкого (руск.). football.by (4 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.