Павел Менандравіч Пятроў

беларускі медык і арганізатар аховы здароўя

Павел Менандравіч Пятроў (1843 — ?) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя[1].

Павел Менандравіч Пятроў
Дата нараджэння 1843
Дата смерці не раней за 1904
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, судовы медык, патолагаанатам, празектар
Навуковая сфера ахова здароўя і судовая медыцына
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Дзяцінства і адукацыяПравіць

Нарадзіўся у 1843 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце (1864). У 1869 годзе вытрымаў экзамен на доктара медыцыны ў тым жа ўніверсітэце, а дысертацыю абараняў у Ваенна-медыцынскай акадэміі ў 1871 годзе[1]. У 1873 годзе ўдастоены звання прыватнага выкладчыка (прыват-дацэнт) Канферэнцыяй Ваенна-медыцынскай акадэміі па кафедры судовай медыцыны[1].

Прафесійная дзейнасцьПравіць

У 1883 годзе прызначаны празектарам пры кафедры судовай медыцыны Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта[1]. У 1885 годзе перайшоў на службу па Міністэрстве ўнутраных спраў губернскім урачэбным інспектарам Саратаўскай губерні, ў 1888 годзе — Яраслаўскай, а з 1892 па 1904 год — Мінскай губерні[1][2].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Асобныя творыПравіць

  • «Об изменении симпатическо-нервной системы при конституциональном сифилисе» (доктарская дысертацыя, Санкт-Пецярбург, 1871)
  • «Об изменениях бороздки на шее при смерти от повешения» («Журнал для нормальной и патологической гистологии, фармакологии и клинической медицины», выд. праф. Рудневым і Забеліным у 1873 годзе)
  • «Об изменениях при ожогах в судебно-медицинском отношении» («Сборник сочинений по судебной медицине», 1873)
  • «Судебно-медицинская казуистика из дел медицинского совета» («Сборник сочинений по судебной медицине», 1874)
  • «Перевод общей части судебной медицины Каспера-Лимана с дополнениями» (асобнае выданне ў «Сборнике по судебной медицине», 1878 і 1879)
  • «О распределении и изменении крови в волосных сосудах легких в смерти от задушения» («Архив судебной медицины и общественной гигиены», 1883)
  • «О ходе холерной эпидемии в Минской губернии в 1893 году» (асобнае выданне)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Петров Павел Менандрович (руск.) 
  2. Памятныя кніжкі Мінскай губерні за адпаведныя гады