Павел Мянандравіч Пятроў
Павел Менандравіч Пятро́ў[1] (1843 — 28 студзеня 1904[1]) — урач, вучоны ў галіне судовай медыцыны і арганізатар аховы здароўя[2], доктар медыцыны (1871)[1].
Павел Мянандравіч Пятроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1843 |
Дата смерці | 28 студзеня 1904 |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, судовы медык, патолагаанатам, празектар |
Навуковая сфера | ахова здароўя і судовая медыцына |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьНарадзіўся у 1843 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце (1864). Працаваў у Маскоўскім ваенным шпіталі. У 1869 годзе вытрымаў экзамен на доктара медыцыны ў тым жа ўніверсітэце, а дысертацыю абараняў у Ваенна-медыцынскай акадэміі ў 1871 годзе[2]. У 1873 годзе ўдастоены звання прыватнага выкладчыка (прыват-дацэнт) Канферэнцыяй Ваенна-медыцынскай акадэміі па кафедры судовай медыцыны[2].
Прафесійная дзейнасць
правіцьУ 1883 годзе прызначаны празектарам пры кафедры судовай медыцыны Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта[2]. У 1885 годзе перайшоў на службу па Міністэрстве ўнутраных спраў губернскім урачэбным інспектарам Саратаўскай губерні, ў 1888 годзе — Яраслаўскай, а з 1892 па 1904 год — Мінскай губерні[2][3].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар прац па судовай медыцыне, арганізацыі медыцынскай дапамогі, уліку інфекцыйных хвароб, выніках венерычных захворванняў, барацьбе з халерай на тэрыторыі сучаснай Беларусі[1].
Асобныя творы
правіць- «Об изменении симпатическо-нервной системы при конституциональном сифилисе» (доктарская дысертацыя, Санкт-Пецярбург, 1871)
- «Об изменениях бороздки на шее при смерти от повешения» («Журнал для нормальной и патологической гистологии, фармакологии и клинической медицины», выд. праф. Рудневым і Забеліным у 1873 годзе)
- «Об изменениях при ожогах в судебно-медицинском отношении» («Сборник сочинений по судебной медицине», 1873)
- «Судебно-медицинская казуистика из дел медицинского совета» («Сборник сочинений по судебной медицине», 1874)
- «Перевод общей части судебной медицины Каспера-Лимана с дополнениями» (асобнае выданне ў «Сборнике по судебной медицине», 1878 і 1879)
- «О распределении и изменении крови в волосных сосудах легких в смерти от задушения» («Архив судебной медицины и общественной гигиены», 1883)
- «О ходе холерной эпидемии в Минской губернии в 1893 году» (асобнае выданне)
Зноскі
Літаратура
правіць- Пятроў Павел Мянандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 169. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- История медицины Беларуси в биографиях ее врачей ХVІІ — 1 пол. ХХ вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей : [по данным архивных источников] / Кульпанович О. А. — Минск, 2011. — С. 300.
Спасылкі
правіць- Беларусь у асобах і падзеях: Пятроў Павел Мянандравіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Петров, Павел Менандрович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.