Павел Мікалаевіч Гапонік

Павел Мікалаевіч Гапонік (4 лістапада 1941, в. Горталь, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 13 снежня 2013) — беларускі хімік-арганік. Доктар хімічных навук (2001), прафесар (2008).

Павел Мікалаевіч Гапонік
Дата нараджэння 4 лістапада 1941(1941-11-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 2013(2013-12-13) (72 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (2001)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць»
нагрудны знак «Вынаходнік СССР»
Сайт time.bsu.by/ru/97-person…

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», 1965).

Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў, галоўны навуковы супрацоўнік).

Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя і прыкладныя праблемы хіміі гетэрацыклічных, каардынацыйных, металаарганічных і высокамалекулярных злучэнняў.

Узнагароды правіць

Медаль «За працоўную доблесць» (1981), нагрудны знак «Вынаходнік СССР» (1985), званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» (2011).

Бібліяграфія правіць

  • N-замещенные тетразолы. Синтез, свойства, строение и применение : автореферат диссертации … доктора химических наук : 05.17.05 / Гапоник Павел Николаевич. — Санкт-Петербург, 2000.
  • Металлопроизводные тетразолов / П. Н. Гапоник, С. В. Войтехович, О. А. Ивашкевич // Успехи химии. — 2006. — Т. 75, № 6. — С. 569—603.
  • Селективное N(2)-алкилирование спиртами тетразола и 5-замещенных тетразолов / А. О. Корень, П. Н. Гапоник // Химия гетероциклических соединений. — 1990. — № 12. — С. 1643—1647.
  • Crystal structure and physical properties of the new 2D polymeric compound bis(1,5-diaminotetrazole)dichlorocopper(II) / Pavel N. Gaponik [et al.] // Inorganica Chimica Acta. — 2005. — Vol. 358, iss. 8. — P. 2549—2557.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гапонік Павел Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Гапоник Павел Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 879.
  • Гапоник Павел Николаевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 57—58.