Адкрыць галоўнае меню

Павел Міхайлавіч Каралёў (16 (29) ліпеня 1915, Крыцкія, цяпер Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 1 сакавіка 1998) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Павел Міхайлавіч Каралёў
Дата нараджэння 29 ліпеня 1915(1915-07-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1998(1998-03-01) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19361939, 19411957
Званне маёр
Бітвы/войны Польскі паход РСЧА,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна  — 1945 Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

БіяграфіяПравіць

Скончыў 7 класаў, працаваў у калгасе, затым у Ленінградзе на паравоза-будаўнічым заводзе. У Чырвонай Арміі ў 1936—1939 гг. і з чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у паходзе савецкіх войск у Заходнюю Беларусь у 1939 г.

3 лістапада 1941 г. ваяваў на Заходнім, Бранскім, 1-ым Украінскім франтах. У 1942 г. скончыў армейскія курсы малодшых лейтэнантаў. Камандзір батарэі 528-га пушачнага артылерыйскага палка капітан Каралёў вызначыўся ў баях па ўтрыманні і пашырэнні плацдарма на левым беразе ракі Одэр у раёне горада Олау. 3 27 студзеня па 4 лютага артылерысты адбілі 11 контратак праціўніка і нанеслі яму значны ўрон у баявой тэхніцы і жывой сіле. 5 лютага вораг падцягнуў рэзервы, пацясніў стралковыя падраздзяленні і акружыў наш назіральны пункт. Каралёў арганізаваў яго кругавую абарону і выклікаў агонь сваёй артылерыі на сябе. У гэты дзень разлікі пушак адбілі 14 варожых атак і адстаялі плацдарм. Званне Героя Савецкага Саюза П. М. Каралёву было прысвоена 27.06.1945 г.

У 1947 г. скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу ў Ленінградзе. 3 1957 г. маёр П. М. Каралёў — у запасе. Жыў у Вінніцы, працаваў у Вінніцкім абласным камітэце ДТСААФ.

УзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Каралёў Павел Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 51. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 410. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

СпасылкіПравіць