Павел Міхайлавіч Пуставы

беларускі дыпламат

Па́вел Міха́йлавіч Пуставы́ (нар. 22 ліпеня 1964, Данецкая вобласць) — беларускі дыпламат.

Павел Міхайлавіч Пуставы
6-ы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія
12 лютага 2019 — 31 жніўня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Павел Латушка
Нараджэнне 22 ліпеня 1964(1964-07-22) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1986), Дыпламатычную акадэмію МЗС Расіі (1990). На дыпламатычнай службе з 1999 года.

Займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў, працаваў у пасольствах Беларусі на Кубе, быў часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Канадзе (2007—2010).

12 лютага 2019 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія і пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве[1].

31 жніўня 2020 года Аляксандр Лукашэнка зняў Пуставога з пасады і пазбавіў яго дыпламатычнага рангу з фармулёўкай «за неналежнае выкананне службовых абавязкаў». Незадоўга да гэтага Пуставы заклікаў да перападліку вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і да судоў над вінаватымі ў гвалтоўных дзеяннях, у тым ліку супраць мірных дэманстрантаў[2].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 55 «О П. М. Пустовом» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 лютага 2019).(недаступная спасылка)
  2. Лукашэнка зняў пасла ў Іспаніі, які выказваўся за перападлік галасоў і суд над вінаватымі ў гвалце. Новы Час (31 жніўня 2020).