Павел Міхайлавіч Сушко
Павел Міхайлавіч Сушко́[3] (7 лістапада 1909 — 26 верасня 1974) — беларускі савецкі паэт. Псеўданім: Язэп Сяўко. Крыптанім: П. С.
Павел Міхайлавіч Сушко | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Язэп Сяўня[1] |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1974[2] (64 гады) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Пятро Паўлавіч Сушко |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьНрадзіўся ў вёсцы Сушкі (зараз у Мёрскім раёне, Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Працаваў у селькай гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй[4]. У 1920—1931 гадах знаходзіўся на ваеннай службе ў Вільні[4]. Адзін з арганізатараў першага ў Мёрскім раёне калгаса «Баявы партызан», старшыня Чэраскага сельсавета. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, як былы савецкі работнік, трапіў у канцлагер, але пры падтрымцы паплечнікаў вырваўся на волю[5]. Пасля гэтага — сувязны партызанскага атрада «Масква», потым — партызан 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Пасля вызваленняя Мёрскага раёна быў мабілізаваны на працоўны фронт у Сібір[5]. З восені 1944 года да вясны 1947 года працаваў на адной з шахт Чарамхоўскага вугальнага басейна[4]. Быў адпушчаны па стану здароўя. Прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. Працаваў будаўніком, пячніком, кіраваў паляводнай брыгадай у калгасе «Баявы партызан». Быў карэспандэнтам мясцовых і рэспубліканскіх газет[5].
Памёр Павел Міхайлавіч Сушко 26 верасня 1974 года[3][4]. Узнагароджанеы медалямі[4].
Творчасць
правіцьДрукавацца П. Сушко пачаў у 1938 годзе ў прагрэсіўных газетах і часопісах Заходняй Беларусі. У газеце «Кліч партызан» (орган Мёрскага падпольнага райкама) у 1943 годзе выступаў з нататкамі пад псеўданімам Язэп Сяўня. Пісаў вершы пра заходнебеларускае падполле, гераізм партызан, услаўляў радасць мірнай працы, апяваў хараство родных краявідаў. У пасляваенны час выступаў з вершамі і допісамі ў раённай газеце, абласным і рэспубліканскім друку. Вершы П. Сушко «Сцяжынка» і «Ой, ішла дзяўчына» пакладзены на музыку М. Пятрэнкам і А. Палонскім. У Вільнюсе ў акадэмічнай бібліятэцы захоўваецца рукапісны зборнік яго вершаў «Адгалоскі» (1939).
Творы П. П. Сушко змешчаны ў калектыўных зборніках «Сцягі і паходні» (1965) і «У паходзе» (1985), «Ростані волі» (1990)[5][4].
Сям’я
правіцьМеў сына Пятра (1937—1996), беларускага паэта і перакладчыка[6].
Зноскі
правіць- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 300. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е БП 1994.
- ↑ а б в г Авторы первой волны: Павел Сушко (бел.) // Газета «Міёрскія навіны»
- ↑ Павел Сушко: «Мне не забыць…» 14.06.2021
Літаратура
правіць- Сушко́ Павел Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сушко Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 453.
- Павел Сушко // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 521—522. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 201. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Сушко Павел Міхайлавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць
- Мікола Берлеж Павел Сушко: «Мне не забыць…» // Газета «Звязда»
- Авторы первой волны: Павел Сушко (бел.) // Газета «Міёрскія навіны»
- Пісьменнікі, паэты, літаратары. Міёрскі раён // Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
- Сушко Павел Михайлович у праекце выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Беларусі «Партизаны Беларуси» (руск.)