Павел Нічыпаравіч Гаўрыленка

Павел Нічыпаравіч Гаўрыленка (28 лютага 1902, в. Касцюкоўка, Гомельскі раён — 4 лютага 1961) — беларускі жывапісец[1].

Павел Нічыпаравіч Гаўрыленка
Фатаграфія
Дата нараджэння 28 лютага 1902(1902-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1961(1961-02-04) (58 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, палітык
Жанр тэматычная карціна, партрэт, пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Міхаіл Георгіевіч Эндэ і Фёдар Адольфавіч Фогт
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«На прывале», 1943. НММ РБ

Біяграфія

правіць

Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе вучыўся ў В. Руцая, М. Эндэ, Ф. Фогта, у 1930 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з арганізатараў моладзевага аб’яднання Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928—1930)[1].

У 1933—1936 гадах старшыня аргкамітэта, у 1956—1961 гадах старшыня Саюза мастакоў БССР[1].

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 гадах[1].

Творчасць

правіць
 
«Пераправа», 1945

Аўтар твораў пра гісторыка-рэвалюцыйныя падзеі, працоўныя будні горада і вёскі, подзвігах беларускіх партызан, а таксама партрэтаў і пейзажаў («Калгасная брыгада», 1931; «Прарыў нямецкай абароны», 1942; «Партрэт хлопчыка-партызана», 1943; «Партызаны ў Палессі», 1944; «На партызанскім аэрадроме», 1950; «Ідзе эшалон», 1957; «Вясна», 1958; «На рыштаваннях», 1960)[1].

Памяць

правіць
 
Белпошта, 2002

У 2002 годзе Белпошта быў выпусціла памятны канверт да 100-годдзя Паўла Гаўрыленкі — яго партрэт на фоне майстэрні. Аўтар канверта — мастак А. Федзін. Тыраж — 100 000 асобнікаў.

Зноскі

  1. а б в г д Гавриленко Павел Никифорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.

Літаратура

правіць
  • А. В. Аладава П. Н. Гаўрыленка. — Мн., 1963.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 751 с. — 9500 экз.