Павел Паўлавіч Латушка
Па́вел Па́ўлавіч Лату́шка (нар. 10 лютага 1973, Мінск) — беларускі палітык, дыпламат. Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года перайшоў на бок дэмакратычных сіл Беларусі, з кастрычніка 2020 года кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Павел Паўлавіч Латушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Святлана Ціханоўская (прэзідэнт-элект[заўв 1]) | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Паўлоўскі | ||||||
Пераемнік | Ігар Фісенка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Паўлоўскі | ||||||
Пераемнік | Ігар Фісенка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Матвяйчук | ||||||
Пераемнік | Барыс Святлоў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Мікалай Крэчка | ||||||
Пераемнік | Віктар Гайсёнак | ||||||
Нараджэнне |
10 лютага 1973 (51 год) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламатыя і культурніцкі менеджар[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995, пачынаў вучыцца на гістарычным). Завочна скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1996). У 1995—1996 гадах быў аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 1996—2000 гадах займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку (Польшча). У 2000—2002 гадах — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі. З 6 снежня 2002 года[1] да 31 кастрычніка 2008 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Некалькі разоў (2006[2]) МЗС Беларусі часова адклікала Паўла Латушку для кансультацый[3]. Быў наймаладзейшым беларускім паслом[3]. 4 чэрвеня 2009 года прызначаны на пасаду міністра культуры Беларусі[4]. 16 лістапада 2012 Павел Латушка прызначаны паслом у Францыю і пры ЮНЕСКА. 16 лістапада 2012 года прызначаны паслом Беларусі ў Францыі[5], 15 студзеня 2019 года ўказам прэзідэнта № 21 ад вызвалены з пасады[6]. У хуткім часе прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра[7].
17 жніўня 2020 года загадам міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара звольнены з пасады генеральнага дырэктара Купалаўскага тэатра. Прычынай звальнення стала тое, што ён 14 жніўня асудзіў падаўленне мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і прыйшоў да дэманстрантаў на плошчу Незалежнасці, а 16 жніўня выйшаў на Марш за свабоду і заявіў, што ўлады сваімі дзеяннямі «адчынілі скрыню Пандоры»[8].
Увайшоў у склад Прэзідыума Каардынацыйнай рады, створанай 18 жніўня 2020 года. З’ехаў з Беларусі да пачатку пераследу з боку спецслужб. Узначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, створанае ў кастрычніку 2020 года з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[9]. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Паўлу Латушку 18 гадоў пазбаўлення волі[10].
На службе ў МЗС
правіцьУ кастрычніку 2002 года прэс-сакратар МЗС Павел Латушка агучыў прэтэнзіі да расійскага палітыка Барыса Нямцова за ўмяшанне ўнутраныя справы як матыў яго высылкі з Беларусі[14]: «Намаганні Нямцова ўскладніць развіццё беларуска-расійскіх адносін, затармазіць інтэграцыйныя працэсы, яго катэгарычная нязгода з курсам на пабудову Саюзнай дзяржавы наносяць шкоду не толькі беларуска-расійскім двухбаковым адносінам, але і перспектывам саюзнага будаўніцтва»[15].
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года пасол Павел Латушка справакаваў скандал у Польшчы[16][17], калі прыняў удзел у праграме «24 гадзіны» інфармацыйнага канала TVN24 у рэжыме тэлемоста, дзе яму давялося адказваць на непрыемныя пытанні вядоўцы пра ход выбараў, доступ апазіцыйных кандыдатаў да СМІ, арышты актывістаў. У канцы тэлемоста аператар забыўся выключыць камеру, а пазней сталі публічнымі словы амбасадара: «Скажу так — больш ніколі не буду даваць інтэрв’ю вашай станцыі — гэта кашмар… Вашы журналісты… ну… тое, што рабілі летам, а цяпер зноў пачынаюць з прэзідэнта. … гэта проста … Калі б я не быў амбасадарам, прашу прабачэння і перадайце яму (вядучаму), я б яму ў морду даў». Пасля гэтага пасол Павел Латушка быў выкліканы ў МЗС Польшчы і адкліканы ў Беларусь для кансультацый. Некаторыя польскія палітыкі заклікалі абвясціць Латушку персонай нон-грата[18][19][20].
Заўвагі
правіць- ↑ Статус Святланы Ціханоўскай пэўна нявызначаны, аднак НАУ вызнае Святлану Ціханоўскую як выбраную прэзідэнтку Беларусі.
Крыніцы
правіць- ↑ Латушка выслужыўся // Хартыя'97. 9 снежня 2002
- ↑ Пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка адкліканы для кансультацыяў // Наша Ніва. 31 сакавіка 2006
- ↑ а б Яланта Смялоўская. Заканчваецца дыпламатычная місія Пасла Паўла Латушкі ў Польшчы // Польскае радыё для замежжа. 27 кастрычніка 2008
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя рашэнні// Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 4 чэрвеня 2009
- ↑ Лукашэнка прызначыў Вакульчыка ў КДБ, а Латушку — у Францыю (недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 21 «О П. П. Латушко» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (15 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2019. Праверана 10 лютага 2022.
- ↑ news.tut.by Архівавана 6 сакавіка 2019.
- ↑ Мінкульт звольніў Паўла Латушку // Наша Ніва. 17 жніўня 2020
- ↑ belarus-nau.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 10 лютага 2022.
- ↑ tass.ru
- ↑ Сяргей Будкін. Член ТБМ пры ўладзе// Беларускае Радыё Рацыя. 5 чэрвеня 2009
- ↑ Аляксей Мароз. Візіт з прапановай канкрэтнай дапамогі Архівавана 6 красавіка 2009.// Ніва № 10 (2443), 9 сакавіка 2003 г.
- ↑ Дзмітрый Гурневіч. Павел Латушка пазнаёміў дыпламатаў з творчасцю Коласа і Купалы// Польскае радыё для замежжа. 26 кастрычніка 2007
- ↑ https://www.kommersant.ru/doc/951933
- ↑ https://mfa.gov.by/press/news_mfa/edf75710366aef8e.html
- ↑ https://www.bankier.pl/wiadomosc/Ambasador-Bialorussi-chcial-dac-w-morde-dziennikarzowi-TVN24-1412996.html
- ↑ https://afn.by/news/i/72372
- ↑ https://www.wprost.pl/88669/bialoruski-ambasador-odwolany-na-konsultacje.html
- ↑ https://gazetaby.com/post/moralnyj-vybor-pavla-latushko/51323/
- ↑ https://www.svaboda.org/a/768528.html
Спасылкі
правіць- Міра Лукша. Цераз мяжу да сваіх (размова з паслом) // Ніва. № 10 (2443), 9 сакавіка 2003 г. Архівавана 6 красавіка 2009.
- Валера Саўко. Госць Радыё Палонія — Павел Латушка // Польскае радыё для замежжа. 25 красавіка 2003
- Валера Саўко. Госць эфіру — Пасол П.Латушка // Польскае радыё для замежжа. 9 сакавіка 2005
- Павел Латушка. «Мы хочам супрацы і з Расіяй, і з Еўрасаюзам» (пераклад інтэрв’ю польскай газеце «Rzeczpospolita») // Польскае радыё для замежжа. 18 верасня 2008