Павел Пятровіч Буцько
Павел Пятровіч Буцько (14 лютага 1901, в. Калядзічы, цяпер Пружанскі раён — 14 снежня 1986) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст[1].
Павел Пятровіч Буцько | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, рэвалюцыянер, ваенны, матрос |
Дата нараджэння | 14 лютага 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 1986 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Член у | |
Прыналежнасць | СССР і Інтэнацыянальныя брыгады |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьЧлен КПЗБ з 1924 года. Адзін са стваральнікаў арганізацый КПЗБ і КСМЗБ у Палескім ваяводстве Польшчы. У 1925—1927 гадах за рэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў турмах Пружан і Брэста. У 1927 годзе ўцёк за мяжу праз Германію і Францыю, на падпольнай рабоце ў Кампартыі Кубы[1].
Удзельнік нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі, капітан інтэрнацыянальнай брыгады 46-й ударнай камуністычнай дывізіі (1937—1938). Ваяваў на Мадрыдскім і Арагонскім франтах. З канца 1938 года ў Францыі, потым вярнуўся на Кубу, працаваў у апараце ЦК Кампартыі. У час Другой сусветнай вайны матрос гандлёвага флоту ЗША, які дастаўляў грузы ў СССР.
З 1949 года на радзіме[1], зведаў ганенні[2]. Да 1964 года працаваў у калгасе[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Клімец М. Буцько Павел Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 141. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.