Павел Пятровіч Сакалоў (скульптар)
Павел Пятровіч Сакалоў (1764—1835) — рускі скульптар, прадстаўнік класіцызму, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Павел Пятровіч Сакалоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1764 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1835 |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВыхаванец Імператарскай Акадэміі Мастацтваў (1770—1785). Атрымліваў медалі: малы сярэбраны (1783), вялікі сярэбраны (1784), вялікі залаты медаль (1785) за праграму «Выгнаны Агар са сваім малалетнім сынам Ізмаілам». Выпушчаны з Акадэміі мастацтваў з атэстатам 1-й ступені і шпагай (1785).[1]
Пенсіянер Акадэміі ў Парыжы (1786—1789). Атрымаў званне «прызначанага ў акадэмікі» (1802).[1]
З 183 года — акадэмік за скульптурны партрэт вядомага акцёра І. А. Дзмітрыеўскага . Служыў «майстрам разнога майстэрства» пры Адміралцействе.
У 1816[2] годзе стварыў адзін з найбольш вядомых сваіх твораў — бронзавую скульптуру «Дзяўчына са збаном » у Екацярынінскім парку ў Царскім сяле, пра якую А. С. Пушкін напісаў у вершы 1830 года «Царскасельская статуя».[3] Аўтарская копія ў маёнтку Суханава .
Таксама вядомыя дэкаратыўныя чыгунныя постаці, створаныя Сакаловым у 1820-я гады для ўпрыгожвання шэрагу пецярбургскіх мастоў: львы на Львінам мосце (1825), крылатыя львы на Банкаўскім мосце (1825, згадваюцца ў вершы Дзмітрыя Бобышава «Крылатый лев сидит с крылатым львом…»[4], прысвечаным Яўгену Рэйну), сфінксы на Егіпецкім мосце (1829), пасля перанесеныя на прыстань на Крастоўскім востраве.
Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках, пазней прах перанесены ў Некропаль майстроў мастацтваў .
Галерэя
правіць-
Фантан «Дзяўчына са збаном» у дзеянні (Царскае Сяло)
-
«Дзева з разбітым збаном» (Суханава)
-
Львы Львінага моста
-
Крылатыя львы Банкаўскага моста
-
Адзін са сфінксаў на Егіпецкім мосце
Крыніцы
правіць- ↑ а б Кондаков 1915, с. 272.
- ↑ В. П. Семёнов «Девушка с кувшином», 2010, стр. 24
- ↑ Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2007. Праверана 3 чэрвеня 2006.
- ↑ Дмитрий Бобышев. "Крылатый лев сидит с крылатым львом..." . Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2005. Праверана 3 чэрвеня 2006.
Літаратура
правіць- Власов В. Г. Соколов Павел Петрович // Стили в искусстве : Архитектура, графика. Декоративно-прикладное искусство. Живопись, скульптура : словарь : в 3 т. / В. Г. Власов. — СПб. : Кольна, 1997. — Т. 3 : Словарь имён : М—Я. — С. 329. — 655 с., [8] л. ил. : ил. — ISBN 5-88737-010-6. — OCLC 605179863.
- Кондаков C. Н. Юбилейный справочник Императорской Академии художеств. 1764—1914 / составил С. Н. Кондаков. — СПб. : Товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1915. — Т. 2 : Часть биографическая. — С. 272. — 459 с.
- Коновалов Э. Г. Словарь русских художников : новый полный биографический : [дополненный и переработнанный] / Э. Г. Коновалов. — Москва : Эксмо, 2012. — С. 484—485. — 618, [1] с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-699-53614-6. — OCLC 926878270.
- Соколов Павел Петрович // Сен-Жерменский мир 1679 — Социальное обеспечение. — М. : Большая российская энциклопедия, 2015. — С. 632—633. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 30). — ISBN 978-5-85270-367-5.
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1