Павел Пятровіч Чайка (21 чэрвеня 1889, вёска Лютовічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць9 студзеня 1921) — беларускі ваенны дзеяч.

БіяграфіяПравіць

Скончыў Іркуцкае ваеннае вучылішча (1912). Удзельнік Першай Сусветнай вайны. Штабс-капітан. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года член партыі эсэраў. У пачатку 1919 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію, служыў у ваенным камісарыяце Слуцкага павета. З прыходам польскіх войск вярнуўся ў родную вёску, падтрымліваў сувязі з антыпольскім падполлем. Летам 1920 года зноў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, хутка дэзірціраваў. У лістападзе 1920 года да Слуцкага паўстання 1920, па прапанове Беларускай рады Случчыны ўзначаліў 1-ы Слуцкі полкі адначасова ўсю Слуцкую брыгаду паўстанцаў.

Быў стаўленнікам беларускіх эсэраў, лічыў, што ў змаганні супраць савецкай улады паўстанцы асуджаны на паражэнне. За вызваленне з палону камісара Слуцкага павета Лебедзя па загадзе Беларускай рады Случчыны арыштаваны, уцёк з-пад варты. 3 снежня 1920 года здаўся Чырвонай Арміі. 7.1.1921 пастановай "тройкі" Асобага аддзела 16-й арміі "за антысавецкую дзейнасць" прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1992 годзе.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)