Павел Раманавіч Бяляеў
Павел Раманавіч Бяля́еў (26 студзеня 1933, в. Пачынак-Сямёнаў, Парфеньеўскі раён, Кастрамская вобласць — 29 кастрычніка 1987, Мінск) — беларускі архітэктар.
Павел Раманавіч Бяляеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 студзеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1987 (54 гады) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1958 годзе інстытут імя I. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. 3 1958 года працаваў у Мінску ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1974 года выкладаў у БПІ.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя работы: комплексы будынкаў Мінскага радыётэхнічнага інстытута па вул. Падлеснай (1961—1972) і па вуліцах Гікалы—Платонава (1975—1981), інтэрнат БПІ па рагу вул. Я. Коласа і Б. Хмяльніцкага (1962—1965), паліклініка абласной бальніцы па вул. Падлеснай (1966) у Мінску; паліклініка ў Глуску (1977); комплекс жылых дамоў з будынкамі культурна-бытавога прызначэння па вул. Горкага і гасцініца «Юбілейная» на 262 месцы ў Бабруйску (1973—1978, у сааўтарстве), шматпрофільная бальніца на 600 коек у Пінску (1980); мемарыяльныя помнікі ў саўгасе «Натальеўск» Чэрвеньскага раёна (1966), вёсках Дубінка Магілёўскага і Валаськоўка Касцюковіцкага раёнаў (абодва 1975), в. Белічы Слуцкага раёна (1976, усе ў сааўтарстве); студэнцкі клуб Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1982) і інш.
Выканаў шэраг манументальных прац у тэхніцы жывапісу, мазаікі, мемарыяльных помнікаў і памятных знакаў у аўтарскім калектыве.
Узнагароды
правіцьУдзельнік шматлікіх рэспубліканскіх мастацкіх выставак. Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1983).
Літаратура
правіць- Бяляеў Павел Раманавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беляев Павел Романович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)