Адкрыць галоўнае меню

Павел Рыгоравіч Шарамет

беларускі журналіст

Павел Рыгоравіч Шарамет (руск.: Павел Шеремет, 28 лістапада 1971, Мінск — 20 ліпеня 2016, Кіеў) — беларускі журналіст, працаваў у Беларусі, Расіі і Украіне, былы супрацоўнік Першага канала расійскага тэлебачання (ОРТ), адзін з заснавальнікаў вэб-сайта «Беларускі партызан», аўтар (сумесна з Святланай Калінкінай) кнігі «Случайный президент». Аўтар дакументальных фільмаў «Чачэнскі дзённік», «Дзікае паляванне», «1991 — Апошні год імперыі», «Апошняя вышыня генерала Лебедзя», «Карэйскі капкан», «Споведзь ката», «СНІД. Смерць з адкрытай датай».

Павел Рыгоравіч Шарамет
Sheremet at Open Library debate 140928.jpg
Імя пры нараджэнні: Павел Рыгоравіч Шарамет
Род дзейнасці: журналіст, вядучы, тэлевядучы, рэдактар, галоўны рэдактар, television journalist, праваабаронца
Дата нараджэння: 28 лістапада 1971(1971-11-28)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі БеларусьСцяг Расіі Расія
Дата смерці: 20 ліпеня 2016(2016-07-20)[1][2] (44 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Маці: Людміла Станіславаўна Шарамет
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Павел Рыгоравіч Шарамет на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Павел Рыгоравіч Шарамет нарадзіўся 28 лістапада 1971 г. ў Мінску. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў тры курсы, сыйшоў з БДУ і паступіў на факультэт міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага эканамічнага ўніверсітэта. Тэма дыпломнай працы — «Афшорны бізнес».

Вольна валодаў англійскай мовай.

Беларускі перыяд

Да 1992 г. працаваў у аддзеле валютных апэрацый у адным з банкаў.

У 1994—1995 г.г. быў аўтарам і вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспект» на Беларускім тэлебачанні. Атрымаў у 1995 г. прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча як найлепшы тэлевізійны журналіст Беларусі.

У жніўні 1995 г. -жніўні 1996 г. — галоўны рэдактар «Белорусской деловой газеты».

З верасня 1996 г. — супрацоўнік тэлекампаніі ОРТ: кіраўнік Беларускага бюро ОРТ, шэф-рэдактар аддзелу карэспандэнцкай сеткі ОРТ, намеснік дырэктара «Дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ».

7 ліпеня 1997 г. П. Шарамет разам з іншымі карэспандэнтамі расійскіх тэлекампаніяў, Аляксандрам Ступнікавым, Леанідам Свірыдавым, быў пазбаўлены акрэдытацыі. 22 ліпеня 1997 г. кіраўнік здымачнай групы ОРТ П. Шарамет, кінааператар Дзмітрый Завадскі, кіроўца службовай машыны Яраслаў Аўчыннікаў былі затрыманыя беларускімі памежнікамі. У адносінах да іх быў складзены пратакол па факту незаконнага ўезду ў памежную зону, затым здымачную групу адпусцілі. 23 ліпеня 1997 г. у праграме «Время» па ОРТ быў паказаны сюжэт П. Шарамета пра ненадзейную ахову беларуска-літоўскай мяжы, праз якую лёгка могуць прайсці парушальнікі.

26 ліпеня 1997 г. П. Шарамет вяртаўся з паездкі ў Балгарыю, быў затрыманы ў аэрапорце Мінск-2 і абвінавачаны ў незаконным пераходзе мяжы.

Адначасова былі затрыманыя ягоныя супрацоўнікі Дз. Завадскі і Я. Аўчыннікаў. Напачатку яны былі дастаўленыя ў памежную камендатуру г. Ашмяны, затым змешчаны пад варту ў турму СІЗА г. Гродна. Неўзабаве Я. Аўчыннікаў быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

29 ліпеня 1997 г. БАЖ выступіла з патрабаваннем вызваліць журналістаў. Расійскі саюз журналістаў звярнуўся да прэзідэнта Расіі Б. Ельцына з прозьбай дабіцца вызвалення П. Шарамета і Дз. Завадскага.

Б. Ельцын, публічна запатрабаваў вызвалення П. Шарамета.[3]

31 ліпеня 1997 г. некалькі дзясяткаў беларускіх журналістаў правялі акцыю пратэсту. Яны прайшлі з закладзенымі за галаву рукамі каля будынку МЗС, КДБ і адміністрацыі прэзідэнта. Міліцыя затрымала 15 чалавек, якія былі асуджаныя і аштрафаваныя.[4]

30 жніўня 1997 г. у Мінску адбыўся гэтак званы «Марш у турэмных робах» — адная з самых яркіх акцыяў пратэста журналістаў супраць абмежавання свабоды слова і ў знак салідарнасці са зняволенымі журналістамі П. Шараметам і Дз. Завадскім. Трынаццаць журналістаў прайшлі ў турэмных робах, з шыльдамі "Я — «нячэсны журналіст», «Я плохо говорил о нашем президенте», «I’m a journalist» па мінскіх вуліцах і зладзілі мітынг у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор.[5]

Паэт і нядаўні палітычны зняволены Славамір Адамовіч падчас мітынгу публічна зашыў сабе рот, сімвалізуючы ўдушэнне свабоды слова.[6]

4 верасня 1997 г. пад падпіску аб нявыездзе быў выпушчаны кінааператар Дз. Завадскі, які як быццам бы прызнаў сваю віну. Па словах Дз. Завадскага, напісаць ліст з пакаяннем яго ўгаварыў карэспандэнт «Интерфакса» Сяргей Заяц.

30 верасня 1997 г. было завершана следства па крымінальнай справе. У адносінах да Я. Аўчыннікава абвінавачванне было знятае.

Падчас зняволення журналістаў быў аказаны ціск на іх адвакатаў. Адвакат П. Шарамета Гары Паганяйла быў вымушаны падаць заяву аб выхадзе з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Другому адвакату П. Шарамета Міхаілу Волчаку міністэрства юстыцыі прыпыніла ліцэнзію. Аднак улады дазволілі адвакатам удзельнічаць у крымінальным працэсе.

П. Шарамет і Дз. Завадскі  былі вызваленыя 7 кастрычніка 1997 г. пад падпіску аб нявыездзе і ў суправаджэнні канвоя былі завезены ў Мінск.

Пасля вызвалення П. Шарамет заявіў: «Гэта — помста. Проста помста Аляксандра Лукашэнкі як чалавека і прэзідэнта Паўлу Шарамету, якога ён ведаў, калі той быў яшчэ дэпутатам. Помста журналісту, які публічна адмовіўся ад усіх дабротаў, прапанаваных яму главой дзяржавы і ўказаў на тыя памылкі і неадэкватныя дзеянні, якія беларускія ўлады робяць за апошнія паўтары-два гады».[7]

Суд над П. Шараметам праходзіў у г. Ашмяны, суддзя Віталь Казакевіч, дзяржаўны абвінаваўца Уладзімір Сідо. Ён пачаўся 17 снежня 1997 г. і скончыўся 28 студзеня 1998 г. Журналістаў абвінавачвалі ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы па папярэдняй змове, паўторна (туды-сюды). П. Шарамет дадаткова абвінавачваўся па ч. 1  арт. 167 КК РБ у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў.

Абаронцамі падчас суда ў П. Шарамета былі адвакаты Г. Паганяйла, М. Волчак і бацька П. Шарамета Рыгор Шарамет. Да крымінальнай справы былі дапушчаныя грамадскія абаронцы — Міхаіл Пастухоў і Уладзімір Нісцюк ад БАЖ, Барыс Звозскаў ад Беларускага хельсінкскага камітэта, Віктар Кузняцоў ад ОРТ.

П. Шарамета пакаралі на два гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на адзін год «за наўмыснае групавое парушэнне дзяржаўнай мяжы». Відэааператар Дз. Завадскі быў асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі ўмоўна.

П. Шарамет правёў за кратамі два з паловай месяцы, у выніку напісаў «Турэмны дзённік», дзе падрабязна апісаў умовы ўтрымання зняволеных у гродзенскім СІЗА і акалічнасці сваёй крымінальнай справы. Праваабарончая арганізацыя Міжнародная амністыя прызнала П. Шарамета вязнем сумлення.[8]

Пасля вызвалення П. Шарамет пераязджае працаваць у Маскву.

18 кастрычніка 2004 г. падчас прыезду ў Мінск П. Шарамет пры выхадзе з дому, у прысутнасці журналісткі і калегі Святланы Калінкінай, суаўтаркі іхняй кнігі «Выпадковы прэзідэнт», падвергся нападам двух невядомых і збіццю.[9]

Супрацоўнікі міліцыі даставілі П. Шарамета ў Савецкі РУУС і абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве. Затым яго перавезлі ў прыёмнік-размеркавальнік, адкуль ён патрапіў у бальніцу з падозраннем на закрытую чэрэпна-мазгавую траўму.[10]

24 сакавіка 2006 г. быў арыштаваны ў час падзеяў на Кастрычніцкай плошчы (Плошчы Каліноўскага) ў Мінску — намётавага гарадка пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.[11] Яго абвінавацілі ў брыдкаслоўі супрацоўнікам міліцыі і склалі пратакол па арт. 156 КоАП РБ за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».Ён сведчыў, што яго збівалі і прымушалі падпісаць пратакол. У выніку пагаршэння самаадчування хуткая дапамога забрала П. Шарамета ў бальніцу, дзе яму паставілі дыягназ «пнеўманія».[12]

У 2010 г. П. Шарамет быў пазбаўлены беларускага грамадзянства.[13]

Расійскі перыяд

У 1998 г. П. Шарамет пачаў працаваць спецыяльным карэспандэнтам праграм «Новости» і «Время» дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ.

У студзені 1999 г. заняў пасаду шэф-рэдактара расійскай і замежнай карэспандэнцкай сеткі дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ. Быў вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Время». Сам журналіст ацэньваў гэтую працу як «негатыўны прафесійны досвед».[14]

У лютым і сакавіку 2000 г. П. Шарамет з’яўляўся аўтарам і вядучым нядзельнай «Інфармацыйнай праграмы з Паўлам Шараметам» на канале ОРТ.

У сакавіку 2000 г. за два тыдні да прэзідэнцкіх выбараў ён пакінуў праграму ў сувязі з канфліктнай сітуацыяй, якая склалася ў адносінах з кіраўніцтвам, якое аказвала на яго ціск.[15]

Вясной 2000 г. П. Шарамет сышоў з навінных праграм[16] і стаў кіраўніком аддзела спецыяльных праектаў ОРТ, які займаўся вытворчасцю фільмаў і праграм у жанры журналісцкага расследавання ў рамках інфармацыйных праграм.[17]

У 2005 г. П. Шарамет выступіў ініцыятарам стварэння інфармацыйна-аналітычнага інтэрнэт-сайта «Беларускі партызан». Паводле задумы рэдакцыі сайта, ён павінен быў стаць прасторай «для вольнага і адкрытага абмену інфармацыяй».[18] 14 снежня 2017 г. сайт быў заблакаваны па рашэнні міністэрства інфармацыі РБ. Міністэрства патлумачыла, што «на інфармацыйным рэсурсе рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, у якіх утрымліваецца забароненая інфармацыя». Сузаснавальнік сайту С. Калінкіна паведаміла, што хацела даведацца за што быў заблакаваны сайт, але ў міністэрстве ёй «нічога канкрэтнага сказаць не змаглі». Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец адзначыў, што «блакіроўка сайта „Беларускі партызан“ парушае прынцыпы свабоды слова».[19]

Рэдакцыя сайту аператыўна прыняла рашэнне перайсці з даменнай зоны «org» у даменную зону «by» і сайт аднавіў працу.[20]

У другой палове 2000-х гадоў П. Шарамет таксама згадваўся ў прэсе ў якасці кіраўніка выдавецтва «Партызан», якое займалася выпускам кніг і якое выпусціла адну з кніг расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

У чэрвені 2006 г. П. Шарамет разам c Людмілай Аляксеевай, Мікітам Бялых, Уладзімірам Кара-Мурза і іншымі стаў заснавальнікам новай арганізацыі «Российский антифашистский фронт».

З 2009 г. П. Шарамет з’яўляўся рэдактарам аддзела палітыкі і грамадства ў часопісе «Огонёк», пісаў аўтарскія калонкі для гэтага выдання. У 2011 г. П. Шарамет нядоўга быў вядучым перадачы «Приговор» на тэлеканале РЕН ТВ.

У 2008 г. П. Шарамет канчаткова пакінуў «Першы канал», падставай для разрыву адносін стаў яго артыкул у газеце «Ведомости»[21], у якім ён напісаў, што «Расія ідзе па шляху Беларусі».[22]

У 2011 г. П. Шарамет пераязджае жыць ў Кіеў.[23]

З 2012 г. П. Шарамет пачаў весці блог журналіста ў інтэрнэт-газеце «Украінская праўда».[24]

У 2012 г. П. Шарамет стварыў сайт навукова-папулярнага гістарычнага інтэрнэт-выдання «Историческая правда».[25]

З верасня 2013 г. па ліпень 2014 г. працаваў вядучым праграмы "Прав? Да! " на Грамадскім тэлебачанні Расіі. Прычынай сыходу называў свае погляды адносна падзей ва Украіне, якія выказваў наступным чынам: «Лічу анэксію Крыма і падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны крывавай авантурай і фатальнай памылкай расійскай палітыкі».[26]

Апошні раз на публіцы ў Расіі П. Шарамет з’яўляўся 3 сакавіка 2015 г. на паніхідзе Барыса Нямцова, якую ён вёў. У той жа дзень тэлеканал «Дождь» паказваў апошнюю тэлевізійную працу П. Шарамета ў Расіі — фільм да 50-гадовага юбілею Барыса Нямцова.[27]

Украінскі перыяд

 
Месца пахавання Паўла Шарамета на Паўночных могілках Мінска

Пачаў з супрацоўніцтва з выданнем «Украінская праўда», у далейшым стаў яго выканаўчым дырэктарам.[28] Займаўся развіццём школы журналістыкі, арганізаванай гэтым выданнем, праводзіў майстар-класы па тэхніцы інтэрв’ю, спецрэпартажаў і дакументалістыкі.[29]

Удзельнік кангрэса «Украіна — Расія: дыялог», які прайшоў 24-25 красавіка 2014 г. ў Кіеве.

У чэрвені 2015 г. запусціў аўтарскі праект «Діалоги» на ўкраінскім тэлеканале 24.[30]

З верасня 2015 г. па красавік 2016 г. — вядучы на ўкраінскім «Радыё Весці».[31]

Раніцай 20 ліпеня 2016 г. у Кіеве, па дарозе на працу загінуў у выніку выбуху бомбы, закладзенай у аўтамабіль.[32]

23 ліпеня 2016 г.быў пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам.[33] Cектар 66б. [34]

ЗабойстваПравіць

Абставіны

Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамабіля, які належаў уладальніцы інтэрнэт-выдання «Украінская праўда» Алене Прытуле (у момант выбуху яе ў машыне не было) . Выбух адбыўся у 7:45 на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка ў Кіеве, калі П. Шарамет выехаў з дома па дарозе на радыёэфір з кіраўніком украінскай Федэрацыі лёгкай атлетыкі Ігарам Гоцулом.[35]

Па папярэдніх дадзеных, выбуховае прыстасаванне было закладзена пад дном аўтамабіля.[36]

Выняты відавочцамі з салона аўтамабіля, Шарамет заставаўся жывы на працягу некалькіх хвілін і памёр у машыне хуткай дапамогі.[37]

Блізкія сябры журналіста паведамілі, што ў апошні час Шарамет і яго грамадзянская жонка Алена Прытула скардзіліся на сачэнне за сабой.[38]

Варта нагадаваць, што 16 верасня 2000 г. вядомы ўкраінскі журналіст, заснавальнік інтэрнэт-выдання «Украинская правда» Георгій Гангадзэ, які меў асабістыя стасункі з А. Прытулай, выйшаў з як кватэры і знік. Неўзабаве было знойдзенае ягонае цела без галавы. Забойства Г. Гангадзэ выклікала палітычны скандал ва Ўкраіне.[39]

Расследаванне

У паліцыі заяўляюць, што П. Шарамет быў забіты з дапамогай дыстанцыйнай бомбы. Па папярэдніх дадзеных, сіла выбуховага прыстасавання склала ад 400 да 600 грамаў у трацілавым эквіваленце.[40]

Узбуджана крымінальная справа па арт. 5 115 КК Украіны (наўмыснае забойства, учыненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асоб).[41]

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Зорян Шкиряк заявіў, што разглядаюцца тры версіі забойства журналіста: прафесійная дзейнасць, непрыязныя адносіны, таксама ён не выключыў «расійскі след».[42] У паліцыі не выключаюць, што мэтай замаху быў не сам журналіст, а Алена Прытула. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даў ёй ахову пасля забойства П. Шарамета. Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Хатыя Деэканаідзэ заявіла, што ўкраінскія праваахоўнікі ствараюць аператыўную групу па расследаванні забойства П. Шарамета з задзейнічаннем супрацоўнікаў ФБР.[43]

Па выніках папярэдніх экспертыз, следства па справе аб забойстве схіляецца да версіі, што мэтай злачынцаў быў менавіта П. Шарамет. Следства абгрунтоўвае гэта тым, што выбух быў падрыхтаваны мэтанакіравана для забойства кіроўцы.[44]

2 ліпеня 2016 г. былу апублікаваны відэазапіс мініравання аўтамабіля Шарамета. Адзін зламыснік у 0:22 падрыхтаваў месца для мацавання выбуховага прыстасавання, а само выбуховае прыстасаванне было закладзена прыкладна у 2:40 іншым чалавекам.[45][46]

22 ліпеня 2016 г. нацыянальная паліцыя Украіны агучыла асноўную версію гібелі журналіста — яго прафесійная дзейнасць.[47]

Пазней было паведамлена, што ўдалося высветліць асобы, якія былі зафіксаваныя камерай ноччу каля машыны.[48]

3 жніўня 2016 г. з’явіліся фатаграфіі забойцаў.[49]

3 жніўня 2016 г. дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка назваў адну з вядучых версій забойства: дэманстрацыя гвалту для таго, каб унесці беспарадак ў дзяржаўны лад Украіны.[50] 4 жніўня дарадца міністра МУС Украіны Зоран Шкірак заявіў, што за забойствам П. Шарамета стаяць расейскія спецслужбы.[51]

10 мая 2017 г. адбыўся спецыяльны паказ дакументальнага фільма — расследавання «Вбивство Павла». Зняла фільм каманда журналістаў з праекту «Слідство. Інфо» і міжнароднай сеткі OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці).[52] [53]

У 2018 г. дакументальны фільм-расследаванне «Вбивство Павла» атрымаў адну з самых прэстыжных еўрапейскіх прэмій — DIG Award 2018.[54]

Рэакцыя на забойства

Забойства выклікала мноства водгукаў:

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прынёс спачуванні родным і блізкім журналіста і запатрабаваў пакараць вінаватых. З спачуваннямі і абяцаннем зрабіць усё магчымае для раскрыцця злачынства выступілі генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка, прэм’ер-міністр краіны Уладзімір Гройсман і многія іншыя. Прэс-сакратар прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што забойства П. Шарамета, які з’яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, гэта «сур’ёзны нагода для трывогі» у Крамлі, і выказаў надзею на аб’ектыўнае і хуткае расследаванне.[55]

Прадстаўнікі ўлады Рэспублікі Беларусь тое, што здарылася ніяк не пракаментавалі.[56]

У пасольстве ЗША паведамілі, што яны шакаваныя забойствам журналіста і спадзяюцца на эфектыўнае расследаванне гэтага рэзананснага злачынства. Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб’ерн Ягланд рашуча асудзіў забойства журналіста, назваўшы гэта «прамой атакай на свабоду выказвання і свабоду СМІ». Аналагічныя каментары далі прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў ЕС, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краін.[57][58]

Сакратарыят ААН паведаміў, што ён абураны забойствам журналіста і выказаў свае спачуванні.[59] Кансультатыўная місія ЕС па рэформе сектара грамадзянскай бяспекі паведаміла, што акажа неабходнае садзейнічанне праваахоўным органам у адпаведнасці з мандатам місіі.[60]

Праваабарончая арганізацыя  Amnesty International назвала забойства шакуючым і выказала ўпэўненасць, што яно было звязана з яго працай.[61]

Падзея атрымала шырокі рэзананс у журналісткіх колах. На яго адрэагавалі ў арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды, у Беларускай асацыяцыі журналістаў і многія іншыя.[62][63][64]

20 ліпеня 2016 г. ў Кіеве на Плошчу Незалежнасці прыйшлі некалькі соцен людзей, каб ушанаваць загінулага журналіста.[65] У той жа дзень прадстаўнік АГП Анатоль Лябедзька ініцыяваў пікет побач з Белтэлерадыёкампаніяй.[66]

Праспект Праўды ў Кіеве прапануюць перайменаваць у гонар загінулага журналіста, і адпаведная петыцыя зарэгістравана 22 ліпеня 2016 г. на сайце Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.[67]

Аўтарскія працыПравіць

З’яўляецца аўтарам дакументальных фільмаў «Дикая охота»[68] і «Дикая охота — 2»[69], «Осетровая война»[70], «Чеченский дневник»[71], «1991 — Последний год империи»[72], «Последняя высота генерала Лебедя»[73], «Казнь Саддама. Война без победителя», «Егор Гайдар. Окаянные дни»[74], юбілейнага фільма пра былога прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, фільма, прысвечанага 60-годдзю пачатку блакады Ленінграда, дакументальнай стужкі пра расійскі рынк антыкварыяту і шэрагу іншых. Аўтар сцэнарыя фільма «СПИД: Смерть с открытой датой», «Немцов. Итоги»[75].

2003 г. дакументальны фільм «Раб и его женщины».[76]

2003 г. напісаў сцэнар да фільма «Дневник погибшего отряда».[77]

2004 г. фільм «Корейский капкан».[78]

2004 г. зняўся ў фільме рэжысёра Сяргея Бравермана «Острова из безмолвия: Фильм1. Исповедь Палача».[79]

2004 г. фільм сумесна з рэжысёрам Сяргеям Браверманам «Могочино. Острова из безмолвия. Приговоренные умереть».[80]

У 2005 годзе напісаў кнігу «Питерские тайны Владимира Яковлева» аб новых расійскіх палітыках з Санкт-Пецярбурга.[81]

У 2009 годзе выйшла яго кніга пра Саакашвілі, аб шасцідзённай вайне ў жніўні 2008 года, пра расійска-грузінскія адносіны «Саакашвили\Грузия. Погибшие мечты».[82]

Вясной 2009 года апублікаваў вучэбны дапаможнік для журналістаў «TV: Между иллюзией и правдой жизни».[83]

Матэрыялы Паўла Шарамета ў выданнях выдавецкага дома «Коммерсант».[84]

Эфіры з удзелам Паўла Шарамета на радыёстанцыі «Эхо Москвы».[85]

УзнагародыПравіць

  • Прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра імя А. Адамовіча як лепшы тэлежурналіст Беларусі (1995)[86]
  • Прэмія Міжнароднага камітэта абароны журналістаў за ўклад у развіццё свабоды слова (1998)[87]
  • З’яўляецца намінантам прэміі «ТЭФІ» Акадэміі расійскага тэлебачання як «Лепшы рэпарцёр» (1999)[88]
  • Фіналіст «ТЭФІ-2001» у намінацыі «Журналісцкае расследаванне» за фільм «Дикая охота».
  • Лаўрэат прэміі АБСЕ за дэмакратыю і абарону правоў чалавека ў галіне журналістыкі (2002).
  • Лаўрэат прэміі АБСЕ ў намінацыі «публіцыстычная праграма» за дакументальны фільм «Раб и его женщины» (2003).
  • Дыплом Міжнароднага фестывалю «New-York Festivals» (Нью-Ёрк, 2004 г.) за фільм «Корейский капкан»[89]
  • Дыплом Міжнароднага кінафоруму «Золотой Витязь» (Іркуцк, 2004 г.) за фільм «Дневник погибшего отряда»[90]
  • Дыплом першай ступені за значны ўклад у развіццё незалежнай журналістыкі ў Расіі на Конкурсе на прэмію Арцёма Баравіка "Честь. Мужество. Мастерство. " (Масква, 2005 г.) за фільм «Острова из безмолвия. Приговоренные умереть».[91]

Сям’яПравіць

Удава — Наталля, двое дзяцей — сын Мікалай і дачка Лізавета.[92] У апошнія гады жыў у грамадзянскім шлюбе з Аленай Прытулай.[93]

Зноскі

  1. http://palm.newsru.com/world/20jul2016/sheremet.html
  2. 2,0 2,1 https://www.lemonde.fr/international/article/2016/07/20/le-journaliste-bielorusse-pavel-cheremet-assassine-a-kiev_4972159_3210.html
  3. http://kommersant.ru/doc/185061 Ельцин посадил Лукашенко
  4. https://belaruspartisan.by/m/politic/363373/ Как судили Шеремета и Завадского в Ошмянах: история в лицах и фактах
  5. https://gazetaby.com/cont/print_rdn.php?sn_nid=98861
  6. http://belsat.eu/ru/programs/performansy-protesta/ Перформансы протеста
  7. https://belaruspartisan.by/m/politic/363373/ Как судили Шеремета и Завадского в Ошмянах: история в лицах и фактах
  8. https://amnesty.org.ru/ru/2016-07-20-sheremet-ukraina/ Убийство журналиста Павла Шеремета — это аморальное преступление
  9. http://spring96.org/ru/news/8362 Обзор нарушений прав человека в Беларуси — октябрь 2004 года.
  10. https://www.newsru.com/world/18oct2004/sheremet.html В Минске избит журналист Первого канала Павел Шеремет
  11. https://ria.ru/society/20060328/44892268.html Задержан — свободен: привычная схема Павла Шеремета
  12. http://www.vesti.ru/doc.html?id=75785&cid=9 Павел Шеремет находится во 2-й городской больнице Минска
  13. https://lenta.ru/news/2010/03/31/sheremet/ Павла Шеремета лишили белорусского гражданства
  14. http://www.idelo.ru/196/14.html Павел Шеремет: Я долго смывал этот позор
  15. http://www.idelo.ru/196/14.html Павел Шеремет: Я долго смывал этот позор
  16. http://web.archive.org/web/20160304202333/http://www.1tv.ru/public/pi=13446 Павел Шеремет: Нам потребуется время, чтобы вернуть ОРТ в рабочее состояние
  17. https://112.ua/statji/v-kieve-ubit-zhurnalist-sheremet-biografiya-326220.html В Киеве убит журналист Шеремет: Биография
  18. http://www.belaruspartisan.org/
  19. https://baj.by/be/analytics/andrey-bastunec-blakirouka-belpartyzana-parushae-pryncypy-svabody-slova Андрэй Бастунец: Блакіроўка «Белпартызана» парушае прынцыпы свабоды слова
  20. https://news.tut.by/society/573390.html?utm_source=42.tut.by&utm_medium=news-bottom-block&utm_campaign=relevant_news «Белорусский партизан» сменил доменное имя из-за блокировки
  21. http://www.vedomosti.ru/newspaper/articles/2007/11/27/oppoziciya-belorusskie-uroki Оппозиция: Белорусские уроки
  22. https://republic.ru/russia/pavel_sheremet_ob_ukhode_s_otr-1130331.xhtml Шеремет: «Не то что я такой умный или пессимистичный, просто все это я уже видел в Белоруссии»
  23. http://www.mk.ru/incident/2016/07/20/shest-versiy-gibeli-sheremeta-kogo-khoteli-ubit-pavla-ili-alenu.html Шесть версий гибели Шеремета: кого хотели убить — Павла или Алену
  24. http://blogs.pravda.com.ua/authors/sheremet/
  25. https://www.istpravda.ru/about/
  26. http://www.vedomosti.ru/politics/articles/2014/07/17/zhurnalist-pavel-sheremet-uhodit-s-obschestvennogo Журналист Павел Шеремет уходит с Общественного телевидения России
  27. https://meduza.io/feature/2016/07/20/pamyati-pavla-sheremeta Памяти Павла Шеремета Катерина Гордеева — об одном из самых известных журналистов России, Украины и Белоруссии
  28. https://www.svoboda.org/a/27582962.html Павел Шеремет: «Идет война России с Украиной»
  29. http://www.bbc.com/ukrainian/society/2016/07/160720_sheremet_obit_sx «Правнук партизана, внук партизана і сам партизан» — ким був Павло Шеремет
  30. http://ru.telekritika.ua/rinok/2015-06-23/108527 Канал «24» запускає авторський проект Павла Шеремета «Діалоги»
  31. http://ru.telekritika.ua/rinok/2015-08-31/110666 http://detector.media/community/article/113679/2016-03-20-pavlo-sheremet-i-saken-aimurzaev-pishli-z-radio-vesti-slidom-za-inshimi/
  32. http://nn.by/?c=ar&i=173901 У Кіеве ўзарвалі машыну з Паўлам Шараметам
  33. http://www.interfax.ru/world/520184 Павла Шеремета похоронили в Минске
  34. [1] Яндекс. Карты. Месца пахавання.
  35. http://www.pravda.com.ua/rus/news/2016/07/20/7115344/ В Киеве от взрыва в машине погиб журналист Павел Шеремет
  36. https://ria.ru/world/20160720/1472313127.html В центре Киева убили журналиста Павла Шеремета
  37. http://news.liga.net/news/capital/11789748-zhurnalist_sheremet_umer_uzhe_v_skoroy_ochevidets.htm Журналист Шеремет умер уже в скорой — очевидец
  38. https://www.novayagazeta.ru/news/2016/07/20/123382-v-kieve-pri-vzryve-avtomobilya-pogib-zhurnalist-pavel-sheremet В Киеве при взрыве автомобиля погиб журналист Павел Шеремет
  39. http://www.dw.com/ru/%D0%B4%D0%B5%D0%BB%D0%BE-%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%B5-%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F-%D1%83%D0%B1%D0%B8%D0%B9%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0-%D0%BA%D0%BE%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B5-%D0%BF%D0%BE%D1%82%D1%80%D1%8F%D1%81%D0%BB%D0%BE-%D1%83%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%B8%D0%BD%D1%83/a-6004581
  40. https://ria.ru/world/20160720/1472313127.html В центре Киева убили журналиста Павла Шеремета
  41. http://news.liga.net/news/capital/11789724-prokuratura_kieva_otkryla_proizvodstvo_po_faktu_ubiystva_sheremeta.htm Прокуратура Киева открыла производство по факту убийства Шеремета
  42. https://ria.ru/world/20160720/1472313127.html В центре Киева убили журналиста Павла Шеремета
  43. http://interfax.com.ua/news/general/358780.html Силовики создают оперативную группу по расследованию убийства Шеремета с задействованием сотрудников ФБР
  44. http://zn.ua/UKRAINE/celyu-ubiyc-byl-imenno-sheremet-sledstvie-219484_.html Целью убийц был именно Шеремет — следствие
  45. http://www.segodnya.ua/ukraine/poyavilos-video-momenta-minirovaniya-avtomobilya-sheremeta-736123.html Появилось видео момента минирования автомобиля Шеремета
  46. https://www.bfm.ru/news/329087 Бомбу под машину Шеремета заложила женщина?
  47. http://www.npu.gov.ua/ru/publish/article/1967516 Специалисты работают в круглосуточном режиме. Основная версия гибели журналиста — его профессиональная деятельность.
  48. https://regnum.ru/news/society/2160219.html Полиция: Шеремет был убит из-за своей профессиональной деятельности
  49. http://podrobnosti.ua/2124283-ubijstvo-pavla-sheremeta-opublikovano-foto-killerov.html Убийство Павла Шеремета: опубликованы фото киллеров
  50. http://korrespondent.net/ukraine/3726264-u-avakova-nazvaly-hlavnuui-versyui-ubyistva-sheremeta Убийство Павла Шеремета: опубликованы фото киллеров
  51. https://lenta.ru/news/2016/08/04/yporolsya_okonchatelno/ Украина обвинила российские спецслужбы в убийстве Шеремета
  52. https://ru.telekritika.ua/society/sl%D1%96dstvo-%D1%96nfo-i-occrp-prezentuyut-filmrassledovanie-ob-ubiistve-pavla-sheremeta-671449 «Слідство. Інфо» и OCCRP презентуют фильм-расследование об убийстве Павла Шеремета
  53. https://www.youtube.com/watch?v=nnVjYp7TWu8
  54. https://naviny.by/new/20180603/1528010306-film-ob-ubiystve-sheremeta-poluchil-odnu-iz-samyh-prestizhnyh-evropeyskihФильм об убийстве Шеремета получил одну из самых престижных европейских наград
  55. https://meduza.io/feature/2016/07/20/ubiystvo-pavla-sheremeta-v-kieve-glavnoe Убийство Павла Шеремета в Киеве. Главное
  56. http://udf.by/news/sobytie/143021-chto-lukashenko-govoril-pro-sheremeta-i-chto-ne-skazal.html Что Лукашенко говорил про Шеремета и что не сказал
  57. https://delo.ua/ukraine/kak-politiki-otreagirovali-na-gibel-sheremeta-320172/ Гибель Павла Шеремета: реакции
  58. https://www.belaruspartisan.org/politic/349528/ Генсек Совета Европы осудил убийство Павла Шеремета
  59. http://www.belaruspartisan.org/politic/349542/ В ООН возмущены убийством Павла Шеремета
  60. http://www.belaruspartisan.org/politic/349525/ Евромиссия окажет помощь в расследовании убийства Шеремета
  61. https://ria.ru/world/20160720/1472411863.html В Amnesty International убийство Шеремета связали с его работой
  62. Белорусский союз журналистов призвал власти Украины взять на особый контроль расследование гибели Павла Шеремета Читать полностью: http://www.belta.by/society/view/belorusskij-sojuz-zhurnalistov-prizval-vlasti-ukrainy-vzjat-na-osobyj-kontrol-rassledovanie-gibeli-202623-2016/
  63. «Репортеры без границ» опасаются роста самоцензуры в украинских СМИ после убийства Шеремета Больше читайте здесь: https://zn.ua/UKRAINE/reportery-bez-granic-opasayutsya-rosta-samocenzury-v-ukrainskih-smi-posle-ubiystva-sheremeta-219382_.html
  64. Западные СМИ об убийстве Шеремета: это жестокая попытка запугать журналистов Больше читайте здесь: https://zn.ua/UKRAINE/zapadnye-smi-ob-ubiystve-sheremeta-eto-zhestokaya-popytka-zapugat-zhurnalistov-219449_.html
  65. http://news.liga.net/video/politics/11811719-v_kieve_na_maydane_chtyat_pamyat_pavla_sheremeta_translyatsiya.htm В Киеве на Майдане почтили память Павла Шеремета
  66. https://news.tut.by/politics/505038.html Оппозиция пришла с портретами Шеремета на пикет к Белтелерадиокомпании
  67. https://ria.ru/world/20160721/1472505566.html Проспект Правды в Киеве предлагают назвать в честь журналиста Шеремета
  68. https://www.youtube.com/watch?v=nz8GPRjw83A
  69. https://www.youtube.com/watch?v=4BVXyNiHmv8
  70. https://www.youtube.com/watch?v=iH3g_-7zBmY
  71. http://voennoekino.ru/publ/chechenskij_dnevnik_3_filma/1-1-0-755
  72. https://www.youtube.com/watch?v=OEBOvEaZaEg
  73. http://www.vremya.tv/announce/5496
  74. https://www.youtube.com/watch?v=yO-NRUUrlE4
  75. http://karachun.com.ua/nemtsov-itogi---film-pavla-sheremeta-258
  76. http://www.newwoman.1tv.ru/documentary/fi=2283
  77. https://www.russkoekino.ru/chronic/kino13/kino13-0160.shtml
  78. http://afn.by/news/i/40724 ТЕЛЕФИЛЬМ «КОРЕЙСКИЙ КАПКАН» ЖУРНАЛИСТА ПАВЛА ШЕРЕМЕТА ПОЛУЧИЛ ДИПЛОМ ФИНАЛИСТА НА ФЕСТИВАЛЕ В НЬЮ-ЙОРКЕ
  79. http://www.serial-killers.ru/forum/ostrova-iz-bezmolviya-film1-ispoved-palacha-2004-satrip-t271.html
  80. https://www.youtube.com/watch?v=4B4PbpU0o1A
  81. http://hts.kvant-c.ru/yumor/2c1dd27e07d3c61d9c3b846ea7ee3566
  82. http://www.fb2portal.ru/partizan/saakashvili/
  83. http://www.fb2portal.ru/partizan/tv/
  84. http://kommersant.ru/authors/374
  85. http://echo.msk.ru/guests/9807/
  86. https://euroradio.fm/ru/pavel-sheremet-hronika-zhizni-umirat-nadeyus-priehat-v-belarus Павел Шеремет, хроника жизни: Умирать надеюсь приехать в Беларусь
  87. https://euroradio.fm/ru/pavel-sheremet-hronika-zhizni-umirat-nadeyus-priehat-v-belarus Павел Шеремет, хроника жизни: Умирать надеюсь приехать в Беларусь
  88. https://euroradio.fm/ru/pavel-sheremet-hronika-zhizni-umirat-nadeyus-priehat-v-belarus Павел Шеремет, хроника жизни: Умирать надеюсь приехать в Беларусь
  89. http://www.tonight.1tv.ru/person/73
  90. https://www.russkoekino.ru/chronic/kino13/kino13-0160.shtml
  91. http://www.tonight.1tv.ru/person/73
  92. https://euroradio.fm/ru/pavel-sheremet-hronika-zhizni-umirat-nadeyus-priehat-v-belarus
  93. https://www.novayagazeta.ru/news/2016/07/20/123382-v-kieve-pri-vzryve-avtomobilya-pogib-zhurnalist-pavel-sheremet

СпасылкіПравіць