Павел Алегавіч Савіцкі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Павел Савіцкі)

Павел Савіцкі (нар. 12 ліпеня 1994, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Павел Савіцкі
Поўнае імя Павел Алегавіч Савіцкі
Нарадзіўся 12 ліпеня 1994(1994-07-12)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 69 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 88
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2017 Беларусь Нёман (Гродна) 181 (53)
2015   Польшча Ягелонія (Беласток) 5 (0)
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 75 (33)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 26 (4)
2022— Беларусь Нёман (Гродна) 23 (9)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (10)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (1)
2012—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 36 (6)
2014— Беларусь Беларусь 28 (7)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 верасня 2023

Клубная кар’ера Правіць

«Нёман» Правіць

Выхаванец ДЮСШ «Белкард» (Гродна). Першы трэнер — Аляксандр Ярашэвіч.

Прафесійную кар’еру пачаў у «Нёмане» ў 2010 годзе, выступаў за дубль (чэмпіянат 2010 — 20 гульняў, 5 галоў; чэмпіянат 2011 — 5 гульняў). У сезоне 2011 дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі і замацаваўся ў асноўным складзе клуба: правёў 28 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Колькасць забітых мячоў і хет-трык у адным матчы — узроставыя рэкорды Вышэйшай лігі. 24 студзеня 2012 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на 3 гады.

У чэмпіянаце 2012 правёў усе 30 матчаў, забіў 6 галоў. Па заканчэнні сезона цікавасць да Савіцкага сталі праяўляць нямецкія клубы[5], але ён застаўся ў «Нёмане».

У сезоне 2013 працягваў выступаць у аснове, звычайна на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. Стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы 5 галоў.

Сезон 2014 распачынаў левым ускрайнім нападнікам, а ў сярэдзіне сезона быў перамешчаны на пазіцыю цэнтральнага нападніка. У выніку Павел здолеў забіць 11 мячоў у чэмпіянаце. У канцы сезона з’явілася інфармацыя аб інтарэсе да Савіцкага з боку англійскага «Саўтгемптана»[6] і чэшскай «Спарты»[7]. Прадметны інтарэс да маладога нападніка праяўляла мінскае «Дынама»[8], але потым адмовілася ад набыцця іграка[9].

«Ягелонія» Правіць

У канцы лістапада 2014 цікавасць да Савіцкага стала праяўляць польская «Ягелонія»[10]. У выніку 10 снежня 2014 года Павел падоўжыў кантракт з «Нёманам»[11] і ў той жа дзень быў аддадзены ў паўгадавую арэнду польскаму клубу[12][13].

У складзе «Ягелоніі» Павел паспяхова гуляў у таварыскіх матчах падчас перапынку ў чэмпіянаце. Аднак, у лютым ён атрымаў траўму, з-за якой быў вымушаны прапусціць некалькі матчаў. 1 сакавіка 2015 года дэбютаваў за «Ягелонію» ў Экстраклясе, выйшаўшы на замену на 66-й хвіліне матча з «Каронай». Аднак, неўзабаве перастаў трапляць у склад, часам стаў выступаць за дубль. Галоўны трэнер беластоцкай каманды Міхал Пробеж выказваў незадаволенасць Савіцкім[14]. У выніку, у маі Павел ужо не з’яўляўся ў асноўнай камандзе «Ягелоніі», а сам выказваў упэўненасць, што ў Беластоку не застанецца[15].

Вяртанне ў «Нёман» Правіць

1 чэрвеня 2015 года арэндны кантракт з «Ягелоніяй» быў скасаваны, і ўжо 3 чэрвеня Павел зноў апынуўся ў складзе «Нёмана»[16]. Аднак, з-а таго, што трансфернае акно ў Беларусі яшчэ не было адчынена, на працягу месяца толькі трэніраваўся з камандай, а дэбютаваў у чэмпіянаце толькі 12 ліпеня ў матчы супраць мінскага «Дынама» (выніковы лік 0:2). Здолеў адразу зноў замацавацца ў аснове «Нёмана», да канца сезона паспеў забіць 5 галоў у чэмпіянаце.

Па заканчэнні чэмпіянату 2015 цікавасць да Савіцкага праяўляў шэраг клубаў. На падпісанне паўабаронцы разлічваў салігорскі «Шахцёр», але не здолеў дамовіцца з «Нёманам» аб умовах пераходу. У выніку, у лютым 2016 года Савіцкі яшчэ на год падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[17]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуўся ў склад, у канцы сезона стаў капітанам каманды. У міжсезонні 2016/17 Савіцкім зноў цікавіўся шэраг клубаў, аднак ён са студзеня 2017 года пачаў трэніравацца з «Нёманам» і ў лютым падпісаў новы гадавы кантракт[18]. У сезоне 2017 заставаўся капітанам і лідарам гродзенскай каманды, з 15 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі пасля Міхаіла Гардзейчука.

«Дынама» Брэст Правіць

У снежні 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[19]. Пазней, аднак, «Нёман» выставіў прэтэнзіі на кампенсацыю падрыхтоўкі іграка, які ва ўзросце 23 гадоў па заканчэнні кантракта перайшоў у іншы клуб, у памеры 600 тысяч долараў, як гэта прадугледжвалі кодэксы УЕФА і Беларусі. У верасні 2018 года Дысцыплінарны камітэт АБФФ пастанавіў «Дынама» кампансаваць амаль 400 тысяч долараў на падрыхтоўку футбаліста на карысць «Нёмана», у кастрычніку Арбіртажны камітэт скараціў суму да 265 тысяч долараў[20].

У складзе ж брэсцкай каманды Павел стаў трывалым іграком асновы. У ліпені 2018 года здарыўся канфлікт з трэнерам дынамаўцаў Аляксеем Шпілеўскім, з-за якога каманду пакінулі лідары Арцём Мілеўскі і Аляксей Гаўрыловіч, Савіцкі па першапачатковай інфармацыі таксама быў выстаўлены на трансфер, аднак у выніку тыдзень трэніраваўся індывідуальна і пасля вярнуўся ў склад[21]. У першым жа матчы пасля вяртання 26 ліпеня 2018 года аформіў хет-трык у браму грэчаскага «Атрамітаса» (4:3) у Лізе Еўропы. Па выніках сезона 2018 Павел з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, быў таксама прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату[22].

У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Забіўшы 8 галоў у Вышэйшай лізе, дапамог брэсцкаму клубу стаць чэмпіёнам Беларусі. Сезон 2020 пачынаў у стартавым складзе, пасля стаў часцей выхадзіць на замену.

«Рух» Правіць

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[23]. У сезоне 2021 быў іграком асновы, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, усяго правёў за «Рух» 28 матчаў (26 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), адзначыўся 5 галамі і 5 галявымі перадачамі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам[24].

Другое вяртанне ў «Нёман» Правіць

У студзені 2022 года зноў стаў іграком «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сезона[25]. У сезоне 2022 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам на год[26].

Міжнародная кар’ера Правіць

1 сакавіка 2012 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з Казахстанам.

У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[27]. Дэбютаваў у зборнай 18 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ірана[28]. Ужо ў другім сваім матчы за зборную 21 мая 2014 года супраць Ліхтэнштэйна адзначыўся дублем[29].

Дасягненні Правіць

Крыніцы Правіць

  1. Pavel Savitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Savitski // FBref.com
  3. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/59.html
  4. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  5. Павел Савицкий может переехать в Германию
  6. Футбол. Offside.by: Павел Савицкий попал в сферу интересов «Саутгемптона»
  7. Пражская «Спарта» претендует на Стасевича и Савицкого Архівавана 19 кастрычніка 2014.
  8. Павел Савицкий близок к переходу в минское «Динамо»
  9. Минское «Динамо» отказалось от приобретения Савицкого
  10. Футбол. Павел Савицкий подпишет арендный контракт с польской «Ягеллонией»
  11. Павел Савицкий продлил контракт с «Неманом»
  12. Павел Савицкий перешел в «Ягеллонию» (ФОТО)
  13. Отец Павла Савицкого: «С „Неманом“ продлен контракт на полгода. На такой же срок рассчитана и аренда»
  14. Главный тренер «Ягеллонии»: «Меня не устраивает отношение Савицкого к тренировкам»
  15. Павел Савицкий: "В «Ягеллонии» не останусь. Скорее всего, вернусь в «Неман»
  16. Павел Савицкий вернулся в Гродно и приступил к тренировкам с «Неманом»
  17. Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом"
  18. Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом"
  19. Брестское «Динамо» объявило о переходе Савицкого
  20. Арбитраж АБФФ сократил сумму компенсации брестского "Динамо" "Неману" за Савицкого до 265 тысяч долларов
  21. Савицкий пока еще остается в расположении «Динамо». Он тренировался индивидуально
  22. Павел Савицкий - лучший нападающий и бомбардир чемпионата Беларуси-2018. Футболист на церемонии отсутствовал
  23. Павел Савицкий - игрок "Руха"
  24. Савицкий и Лаптев покинули "Рух"
  25. "Неман" объявил о возвращении Савицкого
  26. Футбол. Полузащитник "Немана" Павел Савицкий продлил контракт к клубом (руск.). pressball.by (31 снежня 2022). Праверана 1 студзеня 2023.(недаступная спасылка)
  27. Футбол. Сергей Политевич, Артем Быков и Павел Савицкий впервые вызваны в сборную Беларуси
  28. Павел Савицкий дебютировал за национальную сборную
  29. Павел Савицкий отметился дублем во втором матче за национальную сборную

Спасылкі Правіць