Павел Самойлавіч Златагораў
Па́вел Само́йлавіч Златаго́раў (сапраўднае прозвішча — Го́льдберг; 30 снежня 1907, Сергіеў Пасад, Маскоўская губерня — 24 верасня 1969, Масква) — савецкі рэжысёр опернага тэатра, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940). Заслужаны артыст РСФСР (1947)[1].
Павел Самойлавіч Златагораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 снежня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 верасня 1969 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | драматург |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 30 снежня 1907 года ў Сергіевым Пасадзе Маскоўскай губерні.
Скончыў Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва ў Маскве па класе Б. Я. Захавы.
Працаваў у шматлікіх оперных тэатрах СССР. З 1933 года — рэжысёр Музычнага тэатра імя Уладзіміра Неміровіча-Данчанкі.
Адначасова ў 1934—1942 гадах працаваў рэжысёрам (з 1939 года — галоўным рэжысёрам) у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета.
У 1931—1936 і 1946—1950 гадах выкладаў у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве (з 1947 года — дацэнт).
Удзельнічаў у падрыхтоўцы маскоўскіх дэкад нацыянальнага мастацтва: беларускага (1940), башкірскага (1955), азербайджанскага (1959)[2].
Памёр 24 верасня 1969 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.
Узнагароды
правіць- Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940).
- Заслужаны артыст РСФСР (1947).
Зноскі
- ↑ Театральная энциклопедия / Гл. ред. П. А. Марков. — М.: Советская энциклопедия, 1963. — Т. 2: Гловацкий — Кетуракис. — 1216 стб.
- ↑ Павел Златогоров