Павел Сапега (ваявода новагародскі)

ваявода новагародскі
(Пасля перасылкі з Павел Сапега (памёр у 1579))

Павел Іванавіч Сапега (каля 14901579) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Дзяржаўца браслаўскі (15171547), маршалак гаспадарскі (15191557), ваявода падляшскі (15561558) і новагародскі з 1558.

Павел Іванавіч Сапега
Pavał Sapieha. Павал Сапега.jpg
Павел Сапега
POL COA Lis.svg
Герб «Ліс»
8-ы Ваявода новагародскі
1558 — 1579
Папярэднік Іван Гарнастай
Пераемнік Мікалай Радзівіл
6-ы Ваявода падляшскі
1555 — 1558
Папярэднік Мікалай Нарбут
Пераемнік Васіль Тышкевіч
 
Адукацыя
Веравызнанне праваслаўная царква і кальвінізм
Нараджэнне каля 1490
Смерць 1579(1579)
Пахаванне
Род Сапегі
Бацька Іван Сапега
Жонка Алена Гальшанская
Аляксандра Хадкевіч
Дзеці ад 1-га шлюбу: Аляксандр, Мікалай, Багдан, Багдана, Марына
ад 2-га шлюбу: Андрэй, Васіліса, Раіна, Марына

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і яго першай жонкі. Меў братоў Міхаіла і Фёдара. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.

Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 15341535 гадах, Інфлянцкай вайне (15581582) у 1561 годзе.

Браў удзел у васьмі соймах на працягу 15591568 гадоў. Быў праціўнікам Люблінскай уніі, аднак акт уніі падпісаў. Вызнаваў праваслаўе, у пэўны час жыцця — кальвінізм.

Упершыню ажаніўся з Аленай Гальшанскай, з якой меў сыноў Аляксандра, Мікалая і Багдана, а таксама дачок Багдану і Марыну. Другі раз пабраўся шлюбам з Аляксандрай Хадкевіч, з якой меў сына Андрэя, а таксама дачок Васілісу, Раіну і Марыну. Пахавалі Паўла Сапегу ў царкве Св. Троіцы ў Вільні.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць