Павел Сцяпанавіч Куц[1] (нар. 4 верасня 1925) — вучоны ў галіне цеплатэхнікі, доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1981).

Павел Сцяпанавіч Куц
Дата нараджэння 4 верасня 1925(1925-09-04) (94 гады)
Месца нараджэння Парэчча, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера цеплатэхніка
Месца працы Інстытут Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Парэчча (сучасны аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1954 г. у Інстытуце цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Займаўся даследаваннямі цепла- і масабмену ў сушыльных працэсах, тэорыяй і тэхнікай сушкі вільготных, мікрабіялагічных матэрыялаў, распрацоўкай цеплафізічных і тэхналагічных асноў сушкі высакавольтнай ізаляцыі. Сааўтар шэрагу патэнтаў[2].

Сярод апублікаванага:

  • Теплофизические и технологические основы сушки высоковольтной изоляции. — Мн., 1979 (разам з І. Ф. Пікусам);
  • Сушка продуктов микробиологического производства. — М., 1987. (разам з Э. Р. Тутавай);
  • Процессы сушки капиллярно-пористых материалов: сб. науч. трудов / АН БССР, Ин-т тепло- и массообмена им. А. В. Лыкова; редкол.: П. С. Куц, Э. Г. Тутова. — Мн. : ИТМО, 1990.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
  2. База патентов Беларуси(руск.) 

ЛітаратураПравіць