Адкрыць галоўнае меню

Павел Сцяпанавіч Малча́наў (1 (14) сакавіка 190224 лютага 1977) — беларускі акцёр і рэжысёр, Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР, лаўрэат Сталінскай прэміі (1946).

Павел Сцяпанавіч Малчанаў
Род дзейнасці: акцёр
Дата нараджэння: 1 (14) сакавіка 1902(1902-03-14)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР
Дата смерці: 24 лютага 1977(1977-02-24) (74 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Месца працы:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:

Народны артыст СССР— 1948 Сталінская прэмія — 1946
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1940 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1955

БіяграфіяПравіць

П. С. Малчанаў нарадзіўся ў вёсцы Івольск Гомельскага павета (цяпер у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці).

У 1926 годзе скончыў драматычную студыю ў Маскве. Працаваў у 1926—1951 гг. у драматычным тэатры імя Я. Коласа (БДТ-2) у Віцебску (у 1944-49 яго мастацкі кіраўнік), у 1930—1935 гг. на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Таксама працаваў у Беларускім ТРАМе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў тэатры ва Ульянаўску (1941—1942). У 1944 годзе ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду.

З 1952 года П. С. Малчанаў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы ў Мінску.

ТворчасцьПравіць

П. С. Малчанаў быў акцёрам шырокага дыяпазону. Яго творчасць адметна чалавечнасцю, прастатой і моцным тэмпераментам. Ён стварыў шэраг вобразаў простых людзей, трагічных і драматычных герояў і народных характараў.

Як рэжысёр паставіў «Арыстакраты» М. Пагодзіна (у Беларускім ТРАМе, 1938, разам з Г. Ферманам), «Вечар беларускіх вадэвіляў» паводле твораў «Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Прымакі» Янкі Купалы (у тэатры імя Якуба Коласа, 1936), у тэатры імя Янкі Купалы «Патрабуецца лгун» Дз. Пратасава (1965) і «Адкуль грэх?» А. Петрашкевіча (1969), у тэатры юнага гледача «Хлапчыш-Кібальчыш» паводле твора А. Гайдара, «Дама-невідзімка» П. Кальдэрона і іншыя.

У 1934 годзе сумесна з І. Бахарам зняў фільм «Палескія рабінзоны». Аўтар успамінаў «Тэатр — маё жыццё» (1984).

Узнагароды званніПравіць

  • Сталінская прэмія (1946) за выкананне ролі ў спектаклі «Несцерка» Віталя Вольскага
  • Народны артыст БССР (1940)
  • Народны артыст СССР (1948)
  • Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (у 1940 і 1955 гг.)
  • медалі.

ПамяцьПравіць

  • У 1969 годзе створаны дакументальны фільм «Дзесяць хвілін з Паўлам Малчанавым»
  • У гонар П. С. Малчанава ў 1987 годзе названа адна з вуліц Віцебска
  • У 2002 годзе ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпушчана паштовая картка з арыгінальнай маркай Рэспублікі Беларусь «П. С. Малчанаў. Народны артыст БССР і СССР. 1902—1977 гг.»[1]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Няфёд У. І. Малчанаў Павел Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Витебск. Энциклопедический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — С. 244. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.