Павел Ян Грабоўскі
Павел Ян Грабоўскі (польск.: Paweł Jan Grabowski; 1759 — 4 лістапада 1794) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Староста ваўкавыскі (з 1783), генерал-інспектар войскаў літоўскіх (1789—1791), генерал-лейтэнант (1794). Пасол ад Ваўкавыскага павета на Чатырохгадовы Сойм, удзельнік паўстання Т. Касцюшкі.
Павел Ян Грабоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ежы Францішак Грабоўскі | ||||||
Нараджэнне | 1759[1][2][…] | ||||||
Смерць |
4 лістапада 1794 |
||||||
Род | Грабоўскія герба Окша | ||||||
Бацька | Ян Юрый Грабоўскі | ||||||
Маці | Ганна з Грушчынскіх[d] | ||||||
Жонка | Людвіка з Тызенгаўзаў[d][3] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Камандаваў | 5-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Ян Грабоўскі — адзін з нешматлікіх прадстаўнікоў літоўскай (беларускай) шляхты XVIII ст. — пратэстант паводле веры.
Біяграфія
правіцьЗ шляхецкага роду Грабоўскіх, сын Яна Юрыя, палкоўніка коннага рэгіменту войска Вялікага Княства Літоўскага, і Ганны з Грушчынскіх. Стрыечны брат Стэфана Грабоўскага.
У 1771—1775 гадах навучаўся ў Варшаўскай Рыцарскай школе, дзе пасябраваў з Якубам Ясінскім. У 1781 годзе як капітан 5-га палка пяхоты ўступіў у масонскую ложу «Добры пастар». У 1785 годзе абіраўся паслом на сойм. У 1785 годзе прызначаны генералам-інспектарам літоўскіх войскаў у Ваўкавыскім павеце, а ў 1788 годзе абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ад Ваўкавыскага павета. Падчас паседжанняў Сойма выказваўся за паскарэнне збору войска, уваходзіў у дэпутацыю па пытаннях украінскіх бунтаў. У 1791 годзе як дысідэнт выказваўся пра пытанні аўтаноміі праваслаўя і ўдзельнічаў у Пінскай кангрэгацыі. Член соймавай дэпутацыі па пакрыцці дэфіцыту. Падтрымаў на сойме ўхвалу Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і стаў удзельнікам Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая.
15 мая 1792 года прапанаваў каралю і вялікаму князю заснаваць медаль Virtuti Militari[4]. Удзельнічаў у вайне з Расіяй, за што атрымаў гэты медаль. У 1794 годзе далучыўся да паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. 16 мая быў узведзены ў ранг генерал-лейтэнанта, камандаваў войскамі ў складзе карпусоў А. Хлявінскага і К. Серакоўскага. 5 жніўня быў прызначаны камандзірам дывізі, удзельнічаў у Бітве пад Соламі. У верасні таго ж года дзейнічаў са сваім аддзелам на Палессі. Праз Гродна рушыў на Варшаву.
Зноскі
- ↑ Paweł Grabowski // NUKAT — 2002.
- ↑ Paweł Grabowski (z Konopnicy Grabowski) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 304. — 377 с.
- ↑ Wladysław Smolenski. Konfederacja Targowicka. — Kraków, 1903.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Грабоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 551. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Herebst Stanisław. Grabowski Paweł // Polski Słownik Biograficzny. Tom 8. — Wrocław — Kraków, 1956.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Ян Грабоўскі