Павел Ян Сапега
Па́вел Ян Сапе́га (1609 або 1610 — 30 снежня 1665, Ружаны) — вялікалітоўскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Абозны вялікі літоўскі (1638—1645), падстолі вялікі літоўскі (1645—1646), ваявода віцебскі (1646—1656), гетман вялікі літоўскі і ваявода віленскі (з 1656)[3].
Павел Ян Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Януш Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Януш Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Пац | ||||||
Нараджэнне | снежань 1609 ці 1609[1] | ||||||
Смерць |
30 снежня 1665[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Ян Пётр Сапега[1] | ||||||
Маці | Соф’я з Вейгераў[d][1] | ||||||
Жонка |
Соф'я з Зяновічаў Ганна Барбара з Копацяў |
||||||
Дзеці |
ад 1-га шлюбу: Тэадора Аляксандра, Міхал ад 2-га шлюбу: Казімір Ян, Бенедыкт Павел, Францішак Стэфан, Лявон Базыль, Кацярына Ганна, Канстанцыя, Соф'я, Тэрэза |
||||||
Член у | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў старостам рослаўскім (з 1640) і здзітаўскім (з 1645)[3], у 1656 годзе прыняў спадчыну памёрлага брата Казіміра Льва — Ружаны, Косава, Ляхавічы, Быхаў, Чарэю і Мялешкавічы.
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Пятра, старосты ўсвяцкага, і Соф’і з Вейгераў. Па смерці бацькоў знаходзіўся пад апекай брата Андрэя Станіслава, а з 1625 года — кузіна бацькі Льва.
Навучаўся ў Брунсбергу, аднак з прычыны нястачы грошай мусіў спыніць атрыманне адукацыі. Да смерці рабіў памылкі пры пісьме, як на лаціне, так і па-польску.
З 1633 годзе ў чыне гусарскага ротмістра пад Смаленскам распачаў вайсковую службу пад камандай Крыштафа Радзівіла. 22 сакавіка 1634 года атрымаў цяжкае раненне ў выніку выбуху міны пры аблозе крэпасці Белай.
У 1635 годзе стаў каралеўскім дваранінам. Дзякуючы жонцы караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы — Цэцыліі Рэнаце — 14 лютага 1638 года здабыў урад абознага вялікага літоўскага. У 1640 годзе атрымаў Рослаўскае староства. Абіраўся паслом на соймы 1640 і 1641 гадоў.
З 20 красавіка 1645 года — падстолі вялікі літоўскі. Па смерці Крыштафа Кішкі з 18 кастрычніка 1646 года — ваявода віцебскі. Пасол на сойм 1647 года, дзе яго абралі да Скарбавага Трыбунала на 1648 год.
У 1648 годзе заклікаў як мага найхутчэй распачаць баявыя дзеянні супраць Хмяльніцкага, таксама падтрымліваў адданне ўсёй ваеннай улады Іераміі Вішнявецкаму, без прызначэння яго гетманам.
У 1649 годзе пасол на сойме ў Кракаве, дзе ізноў абраны да Скарбавага Трыбунала. У тым самым годзе стаў маршалкам Літоўскага Трыбунала. У 1649—1650 гадах браў удзел у рэарганізацыі граніцы паміж Люблінскім і Падляшскім ваяводствамі. На сойме 1650 года трэці раз абраны да Скарбовага Трыбунала.
З 1651 года браў удзел у вайне з казакамі. У бітве пад Берасцечкам камандаваў харугваю Казіміра Льва Сапегі. Не ўдзельнічаў у бітве пад Батогам, відавочна знаходзіўся ў абозе гетмана польнага кароннага Станіслава Лянцкаронскага. У канцы года ізноў абраны да Скарбавага Трыбунала.
У жніўні 1653 года намінаваны на ваяводу смаленскага, але не прыняў таго ўрада, бо не хацеў браць адказнасць за смаленскую крэпасць перад маскоўскай пагрозай.
У другой палове 1654 года стварыў прыватныя аддзелы за грошы Казіміра Льва Сапегі, якія мусілі ўжывацца супраць Багдана Хмяльніцкага. Пасварыўся з гетманам вялікім літоўскім Янушам Радзівілам і не злучыў свае аддзелы з літоўскім войскам, змагаючыся сам.
Да паловы 1655 года быў прыхільнікам супрацоўніцтва з шведамі, дзеля перамогі над Маскоўскай дзяржавай, але не прыняў шведскай пратэкцыі. У вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1655) застаўся прыхільнікам Уніі Літвы з Польшчай і ўзначаліў шляхту верную Яну Казіміру. Увосень 1655 года збіраў войска Вялікага Кнства Літоўскага, для дапамогі польскаму войску. Прыпыніў гэтым наступ маскоўскага войска на чале з Урусавым, які здолеў некалькі разоў разбіць войска Паўла Сапегі. Гэта прымусіла яго ў канцы лістапада прыняць пратэкцыю шведскага караля Карла Густава. Таемна аднак працягваў стасункі з Польшчай. Яго паслы спаткаліся ў студзені 1656 года з Янам Казімірам у Ланьцуце, дзе прызналіся ў вернасці каралю.
Далейшыя ваенныя дзеянні праводзіў на ўласны розум. У пачатку сакавіка атрымаў булаву гетмана вялікага літоўскага і ваяводы віленскага, што значна ажывіла ваенныя дзеянні. 12 сакавіка 1656 года разбіў пад Янавым Падляскім Багуслава Радзівіла. Потым накіраваўся на раку Сан, дзе быў разбіты шведскім войскам. 12 красавіка заняў Люблін, а 24 красавіка стаяў пад Варшавай. З прычыны адсутнасці пяхоты і артылерыі не мог рэальна пагражаць фартыфікацыі, арганізаваў блакаду гораду да падыходу войска караля 30 чэрвеня.
Па сваім прыбыцці Ян Казімір Ваза пачаў палітыку падзелу літоўскага войска між двума гетманамі, выразна падтрымліваючы гетмана польнага Вінцэнта Гасеўскага. Гэта справакавала ахалоджанне стасункаў з каралём і пасварыла з Вінцэнтам Гасеўскім. Аднак Павел Сапега ўзяў удзел у некаторых каляваршаўскіх бітвах. Пасля бітвы адыйшоў да Брэста, высылаючы адтуль пасольства да караля для абароны сваіх перавагаў перад гетманам польным. У канцы года даслаў частку свайго войска на дапамогу Гасеўскаму, які рушыў на Прусы. Падтрымаў фінансава дэлегацыі для перамір’я з Масквою.
У пачатку 1657 года абвастрыўся канфлік з Гасеўскім. Па здабыцці 27 студзеня Тыкоціна сапегаўскім войскам, тое заснавала канфедэрацыю супраць караля, дамагаючыся аплаты, а таксама вяртання ўсіх паўнамаоцтваў вялікаму гетману. Ян Казімір залагодзіў сітуацыю перадаўшы Паўлу Сапегу Шавельскую эканомію. Калі ж кароль паспрабаваў аддзяліць часткі Вінцэнта Гасеўскага з літоўскага войска ў другой палове сакавіка дайшло да таго, што Сапега на адмову нават пакінуў войсковыя дзеянні і з’ехаў. Кіраваць войскам застаўся яго кузін палкоўнік Крыштаф Сапега.
У лістападзе склікаў у Брэсце літоўскую канвакацыю, на якой усе прысутныя літоўскія сенатары і шляхта выразна выступілі супраць каралеўскай палітыкі адносна Літвы.
У сакавіку 1658 года прыбыў па загаду караля ў Варшаву, на так званы «варшаўскі з’езд», дзе за кошт згоды з Вінцэнтам Гасеўскім атрымаў урэгуляванне фінансавых спраў з літоўскім войскам да 9 лістапада 1658 года. Горача дамагаўся падпісання перамір’я з Масквою, што супярэчыла палітыцы Кароны.
На сойме 1658 года не атрымаў поўнай кампенсацыі за выдаткі на войска з асабістых зберажэнняў у 1655 годзе — з належных больш за 1 млн злотых яму вярнулі толькі 593 809 зл.
На загад караля браў удзел у выправе на маскоўскае войска. На просьбу Сапегі ўстрымацца, гетман польны Вінцэнт Гасеўскі сам заатакаваў маскоўскае войска ў бітве пад Веркамі, быў разбіты і трапіў да няволі.
Намагаўся адбіць Гасеўскага, падзяліўшы сваё войска на дзве часткі, адну пад уласнай камандай, другую пад кіраўніцтвам Самуэля Кміціча. Але гэта не дапамагло, а самога яго кароль звінаваціў у спрыянні паражэнні Гасеўскага, што прывяло да далейшага ахалоджання з дваром.
Няволя Вінцэнта Гасеўскага была зручнай для Сапегі, каб атрымаць кіраўніцтва над усім літоўскім войскам. Аднак Ян Казімір прызначыў камандуючым левага крыла літоўскай арміі Самуэля Камароўскага. Запатрабаваў 730 тыс. злотых як дадатковую кампенсацыю за грошы на войска з уласнага кошта пагражаючы не падпісаць Гадзяцкі дагавор. Сварка скончылася перамогай Сапегі — яму вярнулі грошы, а Ян Казімір першы раз заўважыў моц сапегаўскай апазіцыі на Літве. Акрамя таго даслаў паслоў у Вену, прапануючы падаць кандыдата на польскі сталец з дынастыі Габсбургаў.
Выказваўся за вядзенне вайны на адзін фронт — перамір’я з Масквой, заканчэння вайны са Шведамі і толькі потым накіравання ўсіх сіл супраць Масквы. У маі 1659 года адмовіўся ад камандвання, спасылаючыся на слабы стан здароўя, а ў сапраўднасці праз нязгоду з каралём.
У канцы 1659 — пачатку 1660 гадоў спрабаваў спыніць наступ князя Івана Хаванскага. У гэтай кампаніі выявіліся ўсе хібы Паўла Сапегі — не здолеў не толькі арганізаваць абарону, але і не выявіў ініцыятывы, апрача спробаў адцягнуць ваенныя сілы занятых вайной са шведамі з Жамойці і Польшчы.
Кароль звінаваціў Сапегу ў няздатнасці і перадаў усю ваенную ўладу Аляксандру Палубінскаму. У красавіку 1660 года пры згодзе Паўла Сапегі ўтварылася Літоўская канфедэрацыя, якая спрабавала прыцягнуць увагу ўлады Кароны да Вялікага Княства. Канфедэрацыя была распушчана ў маі таго ж года пасля вяртання Сапегу ўсіх правоў.
У чэрвені 1660 года рушыў разам з кароннай дывізіяй Стэфана Чарнецкага на маскоўскае войска. Аб’яднаныя сілы разграмілі войска Хаванскага ў Бітве пад Палонкай, а потым вызвалілі значную частку Беларусі. Па злучэнні з дывізіяй левага крыла Паца правялі бітву на Басі з арміяй князя Далгарукага. Пазней стомпленае, нешматлікае літоўскае войска, якому неплацілі шмат год прымусіла Паўла Сапегу да перапынку ў ваенных дзеянняў. Гэта прывяло да яго канфлікту з С. Чарнецкім, які хацеў паскорыць марш, падганяемы Янам Казімірам. У студзені 1661 года, адазваны каралём, мусіў вызваліць Вільню, але гэта ў яго не атрымалася.
На сойме 1661 года склаў лічбу сваіх ваенных дзеяў, прыклаўшы між іншым 120 здабытых харугваў, што на малы час дазволіла зблізіцца з каралеўскім дваром. Аднак неўзабаве, губляючы свае пазіцыі ў бунтуючым літоўскім войску, пачаў збліжацца з Ежы Любамірскім як гарантам шляхецкіх вольнасцей.
Хваляванні ў літоўскім войску прывялі да забойства ў лістападзе 1662 года маршалка саюза літоўскага Крыштафа Жэромскага і гетмана польнага Вінцэнта Гасеўскага, віну за гэта ўсклалі на Паўла Сапегу. Гэта не дазволіла яму перадаць булаву польнага гетмана свайму прыхільніку.
Праводзіў перамовы з узбунтавалым літоўскім войскам, што прывяло да роспуску канфедэрацыі ў жніўні 1663 года. Браў удзел у зімовай кампаніі 1663/1664 супраць Масквы. Але праз яе маруднасць перадаў камандванне свайму гетману польнаму Міхаілу Казіміру Пацу. Улетку 1664 года склікаў літоўскае паспалітае рушэнне, каб прымусіць Яна Казіміра падпісаць перамір’е з Маскоўскай дзяржавай.
Браў удзел у сойме 1665 года, не вынес выраку Ежы Любамірскаму, не пагадзіўся таксама на выкарыстанне супраць яго літоўскага войска. Увесь 1665 год праводзіў прыдворныя інтрыгі, то адмаўляючы складзены супраць караля Vivente rege, то пераходзячы ў апазіцыю да яго. Увесь час намагаўся атрымаць бенефікацыю для свае сям’і. Ян Казімір спрабаваў зменшыць уплыў Сапегаў на Літве, падтрымліваючы Пацаў. Смерць Паўла Яна Сапегі стала вялікай палёгкакй для двара.
Памёр пасля цяжкай хваробы ў Ружанах. Пахаваны ў Бярозе ў касцёле картэзіянаў.
Сям’я
правіцьПавел Сапега быў двойчы жанаты. Першы шлюб адбыўся ў канцы 1636 года ці ў пачатку 1637 года з Соф’яй з Зяновічаў (пам. 1639). З першага шлюбу падобна нарадзіўся сын Міхал (памёр згодна «Генеалогіі» Мыліуса ў 1640 годзе, а згодна з Касакоўскім — у 1646 годзе) і дачка Тэадора Аляксандра (1639 — 05.10.1678), з 1661 года другая жонка падканцлера літоўскага Аляксандра Нарушэвіча, а з 11 ліпеня 1671 года жонка Уладзіслава Тышкевіча, крайчага літоўскага[4][5].
У другім шлюбе, які адбыўся паміж 15 мая 1640 года і 22 сакавіка 1641 года, з Ганнай Барбарай з Копцяў (1627 — 17.04.1707), меў дзецей[4][5]:
- Казімір Ян;
- Бенедыкт Павел;
- Францішак Стэфан;
- Лявон Базыль;
- Кацярына Ганна (пам. пасля 1699), з 15 студзеня 1668 года жонка Аляксандра Міхала Любамірскага, старосты сандэцкага і пераяслаўскага, а потым жонка Яна Ліпскага, старосты сандэцкага;
- Канстанцыя (11.03.1651 — 1691), з 1676 года жонка Гераніма Сангушкі, старосты суражскага;
- Тэрэза (1652 — 13.04.1737), віленская бернардзінка;
- Соф’я (памерла ў красавіку 1694), з 1688 года жонка Мікалая Грудзінскага, старосты галубскага.
У культуры
правіцьІдэалізаваная постаць Паўла Сапегі выступае ў рамане Генрыка Сянкевіча «Патоп»[4].
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 60. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 75, 152.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ а б в Станіслаў Сільвановіч. Гісторыя маёнткаў Лунна, воля і лёсы іх уладальнікаў
- ↑ а б Rachuba, A. Sapieha Paweł / Ŕ. Rachuba // Polski Słownik Biograficzny. — T. 35. — Warszawa — Kraków, 1994
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 548. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.