Павел (Панамароў)

епіскап Рускай праваслаўнай царквы

Мітрапаліт Павел (свецкае імя: Георгій Васілевіч Панамароў, руск.: Георгий Васильевич Пономарёв; нар. 19 лютага 1952, Караганда, Казахская ССР) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы; мітрапаліт Кацярынадарскі і Кубанскі (з 2020), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі (2013—2020).

Павел Панамароў
Павел Панамароў
Мітрапаліт Кацярынадарскі і Кубанскі
з 25 жніўня 2020
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Ісідар (Кірычэнка)
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
25 снежня 2013 — 25 жніўня 2020
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Філарэт (Вахрамееў)
Пераемнік Веніямін (Тупека)
Мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі
(да 8 кастрычніка 2011 — архіепіскап,
да 5 кастрычніка 2011 года — Разанскі і Касімаўскі)
7 мая 2003 — 25 снежня 2013
Папярэднік Сымон (Новікаў)
Пераемнік Веніямін (Зарыцкі)
Архіепіскап Венскі і Будапешцкі
(да 23 лютага 2001 — епіскап,
да 19 красавіка 2000 — Венскі і Аўстрыйскі)
29 снежня 1999 — 7 мая 2003
Папярэднік Ірыней (Зуземіль)
Пераемнік Іларыён (Алфееў)
кіраўнік прыходамі Маскоўскага патрыярхата ў ЗША і Канадзе
19 лютага 1992 — 29 снежня 1999
Папярэднік Макарый (Свістун)
Пераемнік Меркурый (Іваноў)
Епіскап Зарайскі,
вікарый Маскоўскай епархіі
22 сакавіка 1992 — 29 снежня 1999
Папярэднік Алексій (Куцепаў)
Пераемнік Меркурый (Іваноў)
Намеснік Пскова-Пячорскага манастыра
жнівень 1988 — 1992
Папярэднік Гаўрыіл (Сцеблючэнка)
Пераемнік Раман (Жарабцоў)
Начальнік Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме
ліпень 1986 — ліпень 1988
Папярэднік Панцеляймон (Далганаў)
Пераемнік Мікіта (Латушка)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Месца працы
Нараджэнне 19 лютага 1952(1952-02-19) (72 гады)
Прыняцце свяшчэннага сану 5 сакавіка 1978
Прыняцце манаства 17 снежня 1977
Епіскапская хіратонія 22 сакавіка 1992

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і рабочых. Вучыўся ў сярэдняй школе. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў слесарам і шафёрам.

У 1973 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1976 годзе. 17 снежня 1977 года прыняў пострыг у Троіца-Сергіевай Лаўры. 5 сакавіка 1978 года пасвечаны ў сан іерадыякана. 6 мая 1978 года пасвечаны ў сан іераманаха.

У 1979 годзе прызначаны рэферэнтам Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага патрыярхата. У 1980 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У верасні 1981 года накіраваны ў Рускую духоўную місію ў Іерусаліме. З ліпеня 1982 года — намеснік начальніка місіі.

У 1983 годзе ўзведзены ў сан ігумена. У жніўні 1986 узведзены ў сан архімандрыта.

З ліпеня 1986 года — начальнік Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме. У жніўні 1988 года прызначаны намеснікам Пскова-Пячэрскага манастыра.

Архірэйства

правіць

Пастановай патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II і Свяшчэннага сінода РПЦ ад 19 лютага 1992 года прызначаны служыць епіскапам Зарайскім, вікарыем Маскоўскай епархіі, якая кіравала Патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. 21 сакавіка 1992 названы, а 22 сакавіка таго ж года года хіратанісаны ў епіскапа Зарайскага, вікарыя Маскоўскай епархіі, кіраўніка прыходамі Маскоўскага патрыярхату ў ЗША і Канадзе. Хіратанію ў Богаяўленскім кафедральным саборы здзейснілі Свяцейшы Патрыярх Алексій II, мітрапаліты Круціцкі і Каломенскі Ювеналій (Паяркаў), Растоўскі і Новачаркаскі Уладзімір (Сабадан), Пскоўскі і Велікалуцкі Уладзімір (Катляроў), архіепіскап Сонечнагорскі Сергій (Фамін), епіскапы Істрынскі Арсеній (Епіфанаў) і Падольскі Віктар (П'янкоў).

З снежня 1999 года — епіскап Венскі і Аўстрыйскі. З красавіка 2000 года — епіскап Венскі і Будапешцкі.

З 7 мая 2003 года — архіепіскап Разанскі і Касімаўскі. 5 кастрычнікa 2011 года ў сувязі з утварэннем Касімаўскай і Скопінскай епархіі тытул зменены на Разанскі і Міхайлаўскі.

З 6 кастрычніка 2011 года — кіраўнік новастворанай Разанскай мітраполіі, у сувязі з чым 8 кастрычніка ва Успенскім саборы Троіца-Сергіевай лаўры узведзены ў сан мітрапаліта.

На чале Беларускай праваслаўнай царквы

правіць

25 снежня 2013 года прызначаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі.

Прызначэнне главой БПЦ чалавека без беларускага грамадзянства і ведаў беларускай мовы было раскрытыкавана шэрагам грамадскіх актывістаў Беларусі. Мітрапаліт паабяцаў атрымаць беларускі пашпарт і заняцца вывучэннем мовы[1].

16 снежня 2014 года святары Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з Патрыяршым Экзархам Паўлам агучылі намер хадайнічаць перад Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Святым Сінодам аб прадастаўленні Беларускай Праваслаўнай Царкве статусу самакіравальнай Царквы ў складзе Маскоўскага Патрыярхата на ўзор Латвіі, Малдовы і Эстоніі, што выклікала бурную рэакцыю ў Расіі[2]. Таксама Павел заклікаў настаяцеляў кантраляваць дзейнасць прадаўцоў царкоўных лавак не толькі з фінансавага боку, але і з боку іх узаемадзеяння з пакупнікамі, забараніў рэалізацыю любой літаратуры, што мае палітычную скіраванасць, у тым ліку антыбеларускую, і змяшчае інфармацыю, якая наўпрост не адносіцца да веравучэння Царквы, яе гісторыі і культуры, ікон не прызнаных Царквой святых, выяў з некананічнай або неправаслаўнымі сюжэтамі, абярэгаў і талісманаў[3].

10 жніўня 2020 года Мітрапаліт Павел павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на шостых прэзідэнцкіх выбарах[4], аднак неўзабаве выбачыўся за заўчаснае віншаванне[5]. 17 жніўня 2020 года ён наведаў людзей, якія пацярпелі ў ходзе пратэстных акцый, якія адбыліся пасля выбараў[6].

25 жніўня 2020 года Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы прыняў прашэнне Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Паўла аб вызваленні ад пасады мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага. Мітрапаліт Павел быў прызначаны кіраўніком Кубанскай мітраполіі[7].

Узнагароды

правіць

Царкоўныя

правіць

Свецкія

правіць
  • Вышэйшая ўзнагарода руху «За захаванне народа» (Расія; 2015).
  • Памятны знак «У гонар заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2017).
  • Медаль «Заслужаны Міратворац» (2017).

Зноскі

Спасылкі

правіць
 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Павел (Панамароў)
  • Біяграфія на афіцыйным партале Беларускай Праваслаўнай Царквы