Паветранае судна

Паветранае судна — лятальны апарат, які трымаецца ў атмасферы за кошт узаемадзеяння з паветрам, якое адрозніваецца ад узаемадзеяння з паветрам, адбітым ад паверхні зямлі або вады (то бок не карыстаючыся экранным эфектам). Такім чынам, ракеты, турбалёты, экранапланы (але не экраналёты) і суды на паветранай падушцы не адносяцца да паветраных суднаў.

Віды паветраных суднаў правіць

Адрозніваюць 8 відаў паветраных судоў — аўтажыр, аэрастат, верталёт, вінтакрыл, дырыжабль, махалёт, планёр і самалёт. Адрозненні паміж імі заключаюцца ў наяўнасці або адсутнасці сілавой устаноўкі, а таксама ва ўдзельнай вазе гэтых апаратаў падчас палёту (лягчэй яны ці цяжэй паветра). Паветраныя судны, якія цяжэй паветра, адрозніваюцца таксама па канструкцыі, дзякуючы якой яны ўтрымліваюцца ў паветры: наяўнасць апорных паверхняў (крылаў) або апорных вінтоў. Адрозненні паміж паветранымі судамі зведзеныя ў табліцу:

  Удзельная вага апарата падчас палёту
Наяўнасць

сілавой ўстаноўкi

Лягчэй паветра Цяжэй паветра
З крылом З апорнымі вінтамі
Ёсць Дырыжабль Самалёт (не махае крыламі)
Махалёт (махае крыламі)
 
Верталёт
 
Аўтажыр
Вінтакрыл
Няма Аэрастат Планёр

Гістарычна склалася, што ў расійскай авіяцыі асноўныя віды паветраных судоў — самалёты і верталёты — пазначаюцца гутарковым тэрмінам борт(ў множным ліку -барты).

Класіфікацыя паветраных судоў па ўзлётнай масе правіць

Клас паветранага судна звязаны з класам аэрадрома, здольнага прыняць дадзенае паветранае судна.

Гл. таксама правіць